У Мінскім гарадскім судзе 3 лістапада аднавіўся суд па крымінальнай справы супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка. Чатыры месяцы таму па справе прызначылі судовую псіха-лінгвістычную экспертызу, якая праводзілася гэтыя месяцы. Сёння адбыліся судовыя спрэчкі. Нагадаем, Мікалая затрымалі 11 лістапада, моцна збілі і выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342,арт. 361,арт. 295-3. На судзе ён падрабязна распавёў пра гэта. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле. Справу разглядае суддзя Анастасія Папко, дзяржабвінавачванне падтрымлівае пракурор Антон Цюменцаў.  Працэс быў прызначаны на 10 гадзін, але ў час ён не пачаўся праз паведамленне пра мініраванне будынку суда. Пасля праверкі сапёрамі ў будынак суда запусцілі людзей. Суд пачаўся са спазненнем на 45 хвілін.

Мікалай Дзядок у судзе. Фота: spring96.org
Мікалай Дзядок у судзе. Фота: spring96.org

​​Суд пачаўся з паведамлення пра мінаванне будынку

Што сказала экспертыза?

6 ліпеня суддзя Анастасія Папко прыняла рашэнне прызначыць па справе Мікалая Дзядка судовую комплексную псіха-лінгвістычную экспертызу па матэрыялах (каля 20 пастоў, размешчаных з жніўня па кастрычнік мінулага года), размешчаных у тэлеграм-канал "Мiкоlа" на наяўнасць, у тым ліку, прыкметаў распальванні варожасці. Экспертызу даручылі правесці экспертам з Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў.

На вырашэнне экспертаў былі пастаўленыя наступныя пытанні і атрыманыя адказы:

  1. Ці ўтрымліваюцца ў размяшчаных Дзядком тэкстах у тэлеграм-канале "Мікоlа" [пералічваюцца пасты з жніўня па кастрычніка] выказванні, у якіх негатыўна ацэньваецца чалавек альбо група асоб, аб'яднаных па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці: супрацоўнікі органаў унутраных спраў, у тым ліку АМАПа і дзяржаўных служачых? — утрымліваюцца.
  2. Ці ўтрымліваюцца ў прадстаўленых на даследаванне тэкстах выказванні пабуджальнага характару, якія заклікаюць да гвалтоўных дзеянняў, дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды адной групы асобаў у дачыненні да іншай групы асоб, аб'яднаных па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці: супрацоўнікі органаў унутраных спраў, у тым ліку АМАПа і дзяржаўных служачых? — утрымліваюцца.
  3. Ці ўтрымліваюцца ў тэкстах выказванні, якія заклікаюць да прычынення шкоды маёмасці, якая належыць групе асобаў, аб'яднаных па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці: супрацоўнікі органаў унутраных спраў, у тым ліку АМАПа і дзяржаўных служачых? — утрымліваюцца.
  4. Якая псіхалагічная накіраванасць тэкстаў, накіраваных на даследаванне? — выказванні маюць рэкамендацыйны характар, пабуджальныя выказванні другасныя.

За ўдзел у Маршы "Мінсктранс" выставіў пазоў

За ўдзел у Маршы 23 жніўня мінулага года Мікалаю прад'яўляюць, што ён блакаваў рух транспарту з 14:00 па 16:15 гадзін шляхам выхаду на праезную частку, чым нанёс маёмасны ўрон "Мінсктрансу" ў памеры 5 772 рублёў 7 капеек. Доказ блакавання дарогі — фотаздымак Мікалая з Марша, які знаходзіўся на яго ноўтбуку.

Мікалай не прызнае пазоўныя патрабаванні ў поўным аб'ёме. Як ён сцвярджае, незразумела, як менавіта яго дзеяннямі адбылася блакаванне руху і час выходзіць за рамкі яго прысутнасці на дарозе.

Судовыя спрэчкі

Пракурор Антон Цюменцаў у судовых спрэчках заявіў, што віна Мікалая Дзядка па арт. 342,арт. 361,арт. 295-3Крымінальнага кодэкса цалкам даказаная і просіць суд прызначыць палітвязню пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Суд працягваецца, інфармацыя дапаўняецца.

У чым абвінавачваюць палітвязня?

Па дадзеных следства, днём 23 жніўня 2020 года Мікалай Дзядок прыняў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску, падчас якога, "усведамляючы супрацьпраўнасць сваіх дзеянняў і аказваючы відавочнае непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, ён разам з неўстаноўленымі асобамі парушаў грамадскі спакой і блакаваў руху транспарту".

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Мікалай Дзядок на працягу некалькіх гадоў адміністраваў радыкальны тэлеграм-канал "Мiкоlа". Па матэрыялах справы, "для прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь Дзядок неаднаразова распаўсюджваў розныя матэрыялы на кіраваным ім тэлеграм-канале выкарыстоўваючы метады, накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне, штучнае нагнятанне напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, распаўсюджванне ідэалогіі экстрэмізму". Такія заклікі пачаліся з 4 жніўня.

Падчас затрымання ў ходзе ператрусу жылля выяўленыя і канфіскаваныя шкляныя бутэлькі з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, якія згодна з заключэннем эксперта ГКСЭ з'яўляюцца прадметамі, якія дзейнічаюць на выкарыстанні гаручых рэчываў.

Такім чынам, Мікалаю Дзядку прад'яўленае абвінавачванне па:

Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.

Храналогія суда над палітзняволеным Мікалаем Дзядком:

У Мінгарсудзе пачалі судзіць палітзняволенага Мікалая Дзядка. Ён не прызнае віну

Мікола будзе дапытаны напрыканцы судовага следства пасля допыту сведак і даследвання ўсіх матэрыялаў справы.

Душылі падушкай, засоўвалі бутэльку ў рот. На судзе палітвязень Дзядок распавёў пра катаванні і збіццё

У Мінскім гарадскім судзе 1 ліпеня адбываецца другое паседжанне па крымінальнай справы супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка.

Па справе Мікалая Дзядка прызначылі судовую псіха-лінгвістычную экспертызу. У судзе абвешчаны перапынак на час яе правядзення

У Мінскім гарадскім судзе 5 ліпеня працягваецца суд па крымінальнай справы супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка.

Крыніца: Пяць гадоў калоніі — пракурор запрасіў пакаранне для палітвязня Мікалая Дзядка