Ілюстрацыйнае фота Суд Савецкага раёна Гомеля1 лістапада вынес рашэнне па крымінальнайсправыў дачыненні да Юрыя Прахарэнкі, якога вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі або народнага заседацеля) і арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

Па справе праходзяць 23 пацярпелыя. Гэта супрацоўнікі органаў унутраных спраў, суддзі, пракурорскія работнікі і нават прэзідэнт.

Справу разглядае суддзя Аляксандр Мохараў.

Сам абвінавачаны ў судзе па-ранейшаму не прысутнічае, сваякі кажуць, што малады чалавек знаходзіцца ў дэпрэсіўным стане, у яго заўважаныя панічныя атакі і псіхасаматычныя парушэнні. Яму трэба неадкладнае медычнае даследаванне и лячэнне, аднак гэтае пытанне так хутка не вырашаецца.  

За час зняволення ў СІЗА Гомеля Юрый пахудзеў больш чым на 35 кілаграмаў.

Ягоным законным прадстаўніком у судзе выступае бацька — Сяргей Прахарэнка.

Справа Юрыя Прахарэнкі: вырашаецца пытанне аб накіраванні яго на псіхіятрычнае лячэнне

У спрэчках пракурор, у сувязі з вынікамі псіхіятрычнай камісіі, прапанаваў накіраваць Прахарэнка на лячэнне ў псіхіятрычную бальніцу на агульных падставах. Адвакат з гэтым пагадзілася.

Першага лістапада суд прыняў рашэнне: паколькі Юрый Прахарэнка мае псіхічнае расстройства і не можа ў дадзены момант панесці пакаранне, прызначыць яму прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў стацыянары са звычайным назіраннем да рашэння урачэбна-кфаліфікацыйнай камісіяй прызнаць яго здаровым. альбо хворым.

У адваротным выпадку справа будзе спыненая за тэрмінам даўніны.

Усе матэрыялы справы і рэчавыя доказы захоўваць за рашэння камісіі.

Крыніца: Гамельчаніна Юрыя Прахарэнку накіравалі на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне