Фота: Рэгіянальная газета. Суд Смаргонскага раёна 29 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай у адносінах да жыхара Смаргоні Дзмітрыя Дудойця.

Яго абвінавацілі ў знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненай ў інфармацыі, якая размешчана ў сетцы Інтэрнэт (арт.369 КК РБ).

Справу разглядаў суддзя Сяргей Боландзь.

Па матэрыялах абвінавачвання, Дзмітрый Дудойць яшчэ да мінулагодніх выбараў, 21 чэрвеня 2020 года, у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі”  на старонцы Вольгі Карач з дапамогай ненарматыўнай лексікі ахарэктэрызаваў начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова, падпісаўшы ягонае фота:

“Скаціна лысая, хутка прыйдзе наш час…”

Паводле прысуду абвінавачаны мусіць адбываць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на два гады, з адбываннем пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

Крыніца: Пакінуў камент пад пастом Вольгі Карач - прысудзілі два гады "хіміі" Дакумент