Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за аўторак, 28 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Вадзім Ермашук

Блогеру Vadimati (Вадзіму Ермашуку), выставілі абвінавачанне.

Яго вінавацяць паводле арт. 368 КК «Абраза Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь» і арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў»

Віну блогер не прызнае. На гэтым тыдні яго этапуюць у Горадню, паведамляе @nebovkletku

Вярхоўны суд прызначыў ліквідацыйнае пасяджэнне па справе ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" на 1 кастрычніка. Пра гэта паведамляюць пісьменнікі ў сацыяльных сетках.

Наваполацк

Сёння раніцай супрацоўнікамі КДБ на працоўным месцы была затрыманая Наталля Ігараўна Вусько — інжынер планава-дагаворнага сектара ААТ «Нафтан». Меркавана, затрыманне звязана з дейнасцю стачкама.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: Блогера Vadimati вінавацяць у абразе прэзідэнта, затрыманні стачкамаўцаў: хроніка пераследу 28 верасня