Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 23 жніўня 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай правааабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрымана інфармацыя аб наступных асобах, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і здзек над дзяржаўнымі сімваламі, а таксама выкарыстанне іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў:

  1. Наталля Турава асуджаная судом Ленінскага раёна г. Брэста 18 жніўня 2021 года па ч. 1 арт. 368 КК за абразу прэзідэнта і па ч. 1 арт. 377 КК за пашкоджанне пратакола да аднаго года і аднаго месяца пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  2. Юрый Серабро асуджаны судом Кастрычніцкага раёна г. Віцебска 13 жніўня 2021 года па ч. 1 арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  3. Аляксандр Ігнатовіч асуджаны 10 жніўня 2021 года судом Ленінскага раёна г. Магілёва паводле арт. 369 КК за абразу супрацоўніка АУС у каментарах у сетцы Інтэрнэт да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, змяшчаны ў ПУАТ;
  4. Юрый Вінічук асуджаны 9 чэрвеня 2021 года судом Брэсцкага раёна па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта ў да аднаго з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  5. Аляксандр Юніцкі асуджаны 11 чэрвеня 2021 года судом Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці паводле арт. 369 КК за абразу супрацоўніка АУС у каментарах у сетцы Інтэрнэт да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  6. Сяргей Бурак асуджаны 7 чэрвеня 2021 года судом Мастоўскага раёна Гарадзенскай вобласці паводле арт. 368 КК за абразу прэзідэнта і паводле арт. 370 КК за здзек над дзяржаўнымі сімваламі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  7. Уладзімір Шурубейка асуджаны 20 траўня 2021 года судом Маскоўскага раёна г. Берасця паводле арт. 369 КК за абразу за абразу супрацоўніка КДБ да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  8. Сяргей Балахонаў асуджаны судом Кастрычніцкага раёна г. Віцебска 23 жніўня 2021 года па ч. 1 арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  9. Анатоль Сівец асуджаны 5 чэрвеня 2021 года судом Маскоўскага раёна г. Менска за нанясенне пратэстных надпісаў паводле арт. 339 КК да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання.

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

"Прававая ініцыятыва";

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт";

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

"Ідэнтычнасць і права";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Крыніца: Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні дзевяці палітвязняў