Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 18 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць ператрусы і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Ператрусы ў супрацоўнікаў БелаПАН
У сераду, 18 жніўня, раніцай сілавікі прыйшлі з ператрусамі да супрацоўнікаў БелаПАН. Naviny.by паведамляе, што ператрусы праходзяць у журналісткі Ірыны Турчына, рэдактара Аляксандра Зайцава і бухгалтара Кацярыны Боевай. Пасля ператрусу на допыт павезлі журналіста Захара Шчарбакова.
У кватэры генеральнай дырэктаркі «БелаПан» Ірыны Леўшынай таксама ператрус.
«Ірына ў кватэры, чутныя галасы — яе і нейкіх людзей. Побач з пад'ездам стаіць мікрааўтобус з таніраваным шклом», — пішаNaviny.by.
Віцебск
Сёння раніцай у Віцебску затрымалі 30-гадовага Яўгена Місюка. Паведамляецца, што пры затрыманні яго збілі. Падчас ператрусу забралі ноўтбук, тэлефон, флэшкі. Па словах родным, яго абвінавачваюць у тым, што ён «пісаў у жніўні ў телеграм-каналах заклікі фізічнай расправы з міліцыяй, да беспарадкаў».
Яўгена даставілі ў Першамайскі РАУС Віцебска.
Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.
Крыніца: Ператрусы ў супрацоўнікаў БелаПАН, затрыманне ў Віцебску. Пераслед 18 жніўня Дапоўнена