12 жніўня ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста агучылі прысуды трэцяй партыі абвінавачаных у масавых беспарадках падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года.
Суддзя Святаслаў Каліна пакараў палітвязняў наступнымі тэрмінамі:
- Гваздзёлка Раман — 4 гады пазбаўлення волі,
- Ганчароў Мікіта — 3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі,
- Жылінскі Вадзім — 4 гады пазбаўлення волі,
- Жук Дзяніс — 4 гады пазбаўлення волі.
- Князеў Дзмітрый — 3 гады пазбаўлення волі,
- Кузміч Юрый — 4 гады пазбаўлення волі,
- Панько Дзмітрый — 3 гады пазбаўлення волі,
- Сотнікаў Антон — 4 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі (акрамя арт. 293 яго вінавацілі яшчэ і па ч. 1 арт. 339 КК — "злоснае хуліганства"),
- Тур Дзмітрый — 3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі,
- непаўнагадовы Шатохін Максім — 3 гады пазбаўлення волі.
Менавіта такія іэрміны пакарання і запрашвалі дзяржабвінаваўцы Бараноўскі і Шарко.
На абвяшчэнне прысуду не пусцілі 16 чалавек, перадаюць відавочцы.
Нагадаем, што гэты судовы працэс ішоў яшчэ з 28 траўня. Усе асуджаныя адміністрацыяй Брэсцкага СІЗА прызнаныя "схільнымі да экстрэмізму" і пастаўленыя на прафілактычны ўлік.