З пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года ў краіне заведзена больш за 4690 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту і людзей, нязгодных з палітыкай уладаў. Такую лічбу 30 ліпеня 2021 года агучыў Следчы камітэт. Згодна з дадзенымі "Вясны", самыя распаўсюджаныя артыкулы Крымінальнага кодэксу, па якіх былі ўзбуджаны крымінальныя справы з пачатку прэзідэнцкай кампаніі (з траўня 2020 года), гэта:

Ілюстрацыйнае фота.spring96.org
Ілюстрацыйнае фота.spring96.org

Таксама сотні крымінальных спраў узбуджаны па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэксу: за паклёп, абразу прадстаўнікоў улады і супрацоўнікаў міліцыі, абразу і паклёп на прэзідэнта, за знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 188, 369, 368, 370 КК РБ і інш.)

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае звесткі пра людзей, чый крымінальны пераслед звязаны з падзеямі выбарчай кампаніі і пасля яе. Па стане на 9 жніўня 2021 года сабрана больш за 1450 імёнаў і прозвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. 608 чалавекгэтага спісу на дадзены момант з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі. Спіс будзе абнаўляцца і дапаўняцца.

Таксама "Вясна" вядзе ўлік вынікаў разгляду палітычна матываваных крымінальных спраў. Па стане на пачатак жніўня, вядома ўжо больш за 800 вынікаў такіх судоў.

Спіс асуджаных па палітычных крымінальных справах

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства, якое можа мець палітычную афарбоўку, тэрмінова паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: @ViasnaSos і @SosViasna.

Крымінальны пераслед з пачатку выбарчай кампаніі 2020. Спіс ад праваабаронцаў "Вясны"

Крыніца: Крымінальны пераслед з пачатку выбарчай кампаніі 2020. Спіс ад праваабаронцаў "Вясны" Дапоўнена