Ілюстрацыйнае фота У раённых судах Мінска ды іншых рэгіёнаў з 2 па 5 жніўня адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў за іх мірнае выказваненне свайго меркавання і пратэста. Людзей затрымлівалі дома і на працы, пасля чаго адвозілі на допыты, праводзілі ператрусы, прызначалі суткі і штрафы.

Пераслед гурта IRDORATH і іх сяброў: 12 чалавек арыштаваныя па крымінальных і адміністрацыйных справах, чатыры — аштрафаваныя

2 жніўня на лецішчы пад Мінскам затрымалі 16 чалавек, сярод якіх былі ўдзельнікі беларускага музычнага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH. Затрыманне адбылося на святкаванні Дня народзінаў вакалісткі гурта Надзеі Калач.

ПЦ "Вясна" адсочвае судовыя працэсы і збірае інфармацыю пра вынікі пасяджэнняў. Падрабязнасці з судоў у табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае".

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Крыніца: Не менш 14 чалавек арыштавана па адміністрацыйных справах ад пачатку гэтага тыдня