Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа У судзе Жлобіна і Жлобінскага раёну пачаўся працэс над 22-гадовым Янам Стацэнкам і 27-гадовым Андрэем Пархамовічам. Іх абвінавачваюць паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Ерафееў, бок дзяржабвінавачання падтрымлівае пракурорк Панчанка. Мера стрымання Стацэнкі – падпіска аб нявыездзе і асабістае паручальніцтва, Пархамовіча – асабістае паручальніцтва.

Мужчынаў судзяць па падзеях за 9 жніўня 2020 года, за якія ў Жлобіне ўжо судзілі людзей: падставай для следства сталі апублікаваныя фота і відэа з акцыі. Згодна з абвінавачаннем, яны прынялі ўдзел у масавых мерапрыемствах, якія былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем прадстаўнікам улады, перашкаджалі руху транспарту.

Яшчэ двух жыхароў Жлобіна асудзілі да "хатняй хіміі" за падзеі 9-10 жніўня

29 ліпеня суд Жлобінскага раёна разглядзеў крымінальную справу ў дачыненні да Іллі Груздзёва і Сяргея Якубенка, якіх вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеннях, што груба парушаюць грамадскі парадак у ноч з 9 на 10 жніўня ў Жлобіне (ч. 1 арт. 342 КК).

Жлобін: Спачатку засудзілі бацьку, сёння адправілі ў калонію непаўнагадовага сына

Суд Жлобінскага раёна 28 чэрвеня пачаў разгляд крымінальнай справы непаўнагадовага Данііла Калеснікава, якога абвінавачваюць у арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

Абодва фігуранты справы настойваюць, што былі незнаёмыя між сабой. Абодва абвінавачаныя прызналі віну.

“Ніколі не бачыў такі натоўп людзей”

Ян Стацэнка распавёў, што ў той дзень ехаў па тратуары на ровары, калі ўбачыў натоўп людзей, якога ў сваім жыцці раней нікога не бачыў. Таму ён спыніўся і пачаў назіраць: яму было цікава. Людзей станавілася ўсё больш, яны сталі выходзіць на праезную частку: так і Ян апынуўся на дарозе. Ён упэўнены, што сваімі дзеяннямі не перашкаджаў рух аўтобусаў. Пра гэта казалі і сведкі з аўтапарку: маршрут руху яны змянілі праз загад дыспетчара, пасажыраў было няшмат, і ніхто не скардзіўся на сітуацыю.

Потым у Стацэнкі на тэлефоне знайшлі фота з БЧБ-сцягам: ягоная маці, якая выступіла на судзе як сведка, распавяла, што сын цікавіцца геральдыкай, таму натуральна ў яго дома ёсць шмат розных сцягоў. Да таго ж, БЧБ-сцяг на момант фота не быў забаронены.

Ян адмовіў той факт, што кідаў камяні ў міліцыю, аднак заявіў, што гвалт прымяняўся ў адносінах да яго: пры затрыманні яго збілі з ног, ён упаў.

“Падыйшоў паглядзець, што адбываецца”

Андрэй Пархамовіч расказаў, што дзявятага жніўня 2020 года ён прагаласаваў на выбарчым участку і ішоў на вакзал, каб здаць квіткі. У горадзе ён заўважыў вялікую колькасць людзей, якія адначасова сабраліся ў адным месцы: ён ніколі не бачыў такога ў Жлобіне. Зразумела, што яму стала цікава і ён падыйшоў паглядзець на тое, што адбываецца. Ён стаяў у пачатку натоўпу, а калі супрацоўнікі міліцыі сталі набліжацца, сышоў.

Андрэя затрымалі праз тое, што ўбачылі яго на відэа з тэлефона Яна.

Справу працягнуць разглядаць 2 жніўня ў 11.30.

Ян Стацэнка нарадзіўся 4 красавіка 1999 года. Мае станоўчыя характарыстыкі, да верасня 2020 года працаваў на БМЗ. Зараз жыве і працуе ў Гомелі. 21 красавіка яго затрымалі на суткі, пасля завялі крымінальную справу.

Андрэй Пархамовіч нарадзіўся 15 лютага 1994 года. Працуе на БМЗ. Быў затрыманы 25 жніўня, трое сутак правёў у жлобінскім ІЧУ.

Крыніца: У Жлобіне адбываецца чарговы суд па падзеях 9 жніўня