Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 19 ліпеня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску на грамадзянаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Міністэрства юстыцыі патрабуе спыніць дзейнасць рэспубліканскай праваабрончай грамадскай арганізацыі “Прававая ініцыятыва”. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале “Прававой ініцыятывы”.
Судовае разбіральніцтва па грамадзянскаму іску ад Мінюст прызначанае на 11 гадзін 30 ліпеня ў Вярхоўным судзе.
Раней аналагічны іск аб прыпыненні дзейнасці Мінюст выставіў у дачыненні да Руха “За свабоду”. Сёння стала вядома, што суд прызначаны на 27 ліпеня.
Кіраўнік руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч лічыць, што ўсе неабходныя дакументы, каб закрыць гэтую справу ў дасудовым парадку, мінюст мае, але не пагадзіўся гэта зрабіць.
Так выглядаюць дзверы офіса «Вясны» па вул. Мяржынскага ў Мінску.
Нагадаем, 14 ліпеня сілавікі ламалі дзверы ў офіс, каб правесці ператрус.