19 ліпеня 2021 года суддзя Дзмітрый Астапенка вынес прысуд дзесяці палітвязняў, якіх прызналі вінаватымі паводле арт. 293, 218, 295 Крымінальнага кодэкса. Іх пазбавілі волі на тэрміны ад пяці да дзевяці гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі:
(паводле ч.1 арт. 13 Крымінальнага кодэкса і ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса)
- 23-гадоваму оптыку Арцёму Касакоўскаму
- 37-гадоваму Дзмітрыю Ластоўскаму
- 31-гадоваму Дзмітрыю Жэбуртовічу
Восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі:
(шляхам частковага складання пакаранняў: паводле ч.1 арт. 13 Крымінальнага кодэкса і ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса пракурор папрасіў прызначыць ім пяць гадоў, паводле ч.1 арт. 13 і ч.3 арт.218 — сем гадоў)
- 40-гадоваму будаўніку Паўлу Нядбайлу
- 33-гадоваму архітэктару, дызайнеру Расціславу Стэфановічу
- 26-гадоваму зваршчыку Яўгену Прапольскаму
- 23-гадоваму Аляксандру Рэзніку
- 48-гадоваму сістэмнаму адміністратару Сяргею Плонісу
- 20-гадоваму Арцёму Міцуку
- Аляксандру Юрчыку (не з'яўляецца палітвязнем)
Дзевяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі:
(шляхам частковага складання пакаранняў: паводле ч.1 арт. 13 Крымінальнага кодэкса і ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса пракурор папрасіў прызначыць яму пяць гадоў, паводле ч.1 арт. 13 і ч.3 арт.218 — сем гадоў, паводле ч.2 арт. 295 — пяць гадоў без штрафа):
- 38-гадоваму інжэнеру СПА, мэнэджару Юрыю Бялько
Менавіта такія пакаранні запрошваў старшы памочнік пракурора Ленінскага раёна Аляксандр Рамановіч. Падчас абвяшчэння прысудаў з вязняў не знялі кайданкі. Некалькі з іх, а таксама некаторыя слухачы ў залі выкрыкнулі "Жыве Беларусь!"
Як разглядалі справу?
Некалькі палітвязняў заявілі аб катаваннях падчас затрымання або напісання «чыстасардэчных прызнанняў».
Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле ва ўдзеле ў телеграм-чаце «радыкальнага напрамку». У паказаннях фігуруюць некалькі чатаў — у прыватнасці, «ОГСБ» (Отряд гражданской самообороны), «Подработка Минск», «100», «101». Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі».
Фігурант "справы 11-ці ўдзельнікаў чата": Карпянкоў асабіста здымаў "пакаяльнае відэа" на камеру
Амаль месяц разглядаецца справа дзесяці палітвязняў: некаторыя з іх заяўляюць пра катаванні
«У гэтай клетцы няма злачынцаў»
Дзесяці палітвязням пракурор запрасіў ад пяці да дзевяці гадоў калоніі
Крыніца: Дзесяцярых палітвязняў асудзілі па справе ўдзельнікаў чата