Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 17 ліпеня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах. Таксама пасля 72 гадзін з моманту затрымання з ізалятараў сталі вызваляць праваабаронцаў, затрыманых 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы. Пераслед і вызваленне палітвязняў - у нашай хроніцы за 17 ліпеня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію у тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Вызваленне праваабаронцаў, затрыманых 14 ліпеня

У Полацку выйшаў на волю пасля 72 гадзін з моманту затрымання кіраўнік свабоднага прафсаюза з Полацку Мікалай Шарах.

Мікалай быў затрыманы 14 ліпеня. Дома ў актывіста правялі ператрус у межах узбуджанай 29 сакавіка 2021 года крымінальнай справы па арт. 341 КК "апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці".

Мікалай Шарах
Мікалай Шарах

алітзняволеная праваабаронца Яўгенія Бабаева, затрыманая 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы, пасля 72 гадзін затрымання выйшла на волю. Яна застаецца падазраванай па крымінальнай справе і будзе знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

babaeva_zhenia.jpg
Яўгенія Бабаева пасля вызвалення

Таксама на волю пасля 72 гадзін затрымання выйшаў кіраўнік цэнтру "Супольнасць" Сяргей Мацкевіч. Ён пад падпіскай аб нявыездзе. 

Сяргей быў затрыманы 14 ліпеня ў вёсцы. Пасля двух вобшукаў і допыта яго змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна. Вядома, што  вобшукі адбываліся ў межах крымінальнай справе па ч.1 і 2 арт. 342 (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак, і іх фінансаванне) і ч.2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў). 

Арганізатар мерапрыемстваў і назіральнік за выбарамі Цімур Газізаў не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту. Яго затрымалі на праглядзе анлайн-прэм'еры спектакля "Белы трус, чырвоны трус".

16 ліпеня ўвечары ён мусіў выйсці на волю. Але сёння стала вядома, што Цімура замест вызвалення перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Папярэдне, Цімур праходзіць па 342 артыкуле Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Сёння Цімур адзначае сваё 40-годдзе.

gazizau_tsimur.jpg
Цімур Газізаў

Крыніца: Бабаева, Мацкевіч і Шарах выйшлі на волю пасля 72 гадзін затрымання. Што адбываецца 17 ліпеня?