Фігуранты "справы студэнтаў". Калаж mediazona.by У судзе Савецкага раёна Мінска 16 ліпеня агучылі прысуд па “справе студэнтаў”.

Суддзя Марына Фёдарава прызначыла абвінавачаным наступныя тэрміны:

Менавіта столькі запрасілі пракуроры Анастасія Маліка і Раман Чабатароў, якія вінавацілі палітзняволеных па ч. 2 арт. 17 ("злачынства, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове") і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак").

Акрамя Глеба Фіцнера, ніхто з фігурантаў справы не прызнаў сваёй віны.

Як піша Белсат, амаль нікога са слухачоў не пусцілі на абвяшчэнне прысуду – толькі блізкіх сваякоў. Спасылаліся на недахоп месцаў. Таксама на абвяшчэнне прысуду прыехалі паслы Чэхіі, Швецыі, ЗША і Вялікай Брытаніі, але і іх не пусцілі. У калідоры суда была чарга больш за 50 чалавек.

Звонку суда стаяць тры мікрааўтобусы з АМАПам, тэрыторыю вакол будынку суда патрулюе міліцыя.

Што казалі палітвязні ў апошнім слове? 

"Таму і па сотні іншых прычын маім апошнім словам будзе – свабода"

12 ліпеня ў судзе Савецкага раёна г. Мінска прайшлі спрэчкі бакоў у працэсе па "справе студэнтаў", пасля чаго палітвязні выступілі з апошнім словам.

Крыніца: Вынесены прысуд па “справе студэнтаў”: 11 фігурантам - па два з паловай гады калоніі, аднаму - два гады