У судзе Маскоўскага раёна Мінска 6 ліпеня агучылі прысуды па гучнай і рэзананснай «справе Белгазпрамбанка», фігурантам якой з'яўляецца палітзняволены экс-банкір Віктара Бабарыкі. Для яго пракурор Сяргей Гіргель запрасіў 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суддзя Вярхоўнага суда Ігар Любавіцкі пакараў яго 14-мі гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, прызнаўшы Віктара Бабарыку вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК). Віктар Бабарыка віну не прызнаў. Пакаранне абскарджванню не падлягае. Віктар Бабарыка. Фота: dev.by Віктар Бабарыка. Фота: dev.by

Па версіі абвінавачвання, Віктар Бабарыка "стварыў устойлівую групу з ліку службовых асобаў банка" і кіраваў ёю з "мэтай працяглага, нявызначанага па працягласці здзяйснення злачынства". Злачынная дзейнасць групы заключалася ў "сістэматычным атрыманні хабараў самім Бабарыка і іншымі ўдзельнікамі злачыннай групы".

6 ліпеня на суд Віктара Бабарыку прыйшлі падтрымаць дзясяткі людзей, якія выбудаваліся ў доўгую чаргу, каб патрапіць на паседжанне. Тых, хто не патрапіў у залю суда, міліцыянты прасілі разысціся, бо ўжо няма месцаў. Адвакатаў сустрэлі воплескамі. Да суда пал'ехалі аўтазакі і бусы сілавікоў.

Інфармацыя дапаўняецца.

Хто яшчэ праходзіў па «справе Белгазпрамбанка»?

Нагадаем, суд над топ-мэнэджарамі "Белгазпрамбанка" пачаўся 17 лютага. У справе 122 тамы, працэс цягнуўся 5 месяцаў, у судзе дапыталі больш за 50 чалавек. Віктар Бабарыка абвінавачваўся ў "адмыванні" сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2  арт. 235 КК), і атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3  арт. 430 КК, Аляксей Задойка (былы першы намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка), Кірыл Бадзей (в. а. старшыні праўлення Белгазпрамбанка пасля сыходу Бабарыка), Сяргей Шабан (намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка), Дзмітрый Кузьміч (намеснік старшыні праўлення банка), Аляксандр Ільясюк (намеснік старшыні праўлення банка), Сяргей Дабралёт (былы намеснік старшыні праўлення банка) абвінавачваюцца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Віктар Кабяк (заснавальнік кампаніі «Активлизинг») абвінавачваецца ў дачы хабару паўторна альбо ў буйным памеры. З Бадзеем, Дабралетам, Кузьмічом, Ільясюком, Шабанам, Кабяком заключаны дасудовыя пагадненні аб супрацоўніцтве. 

Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў. Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Цэлы дзень да затрыманых не пускалі адвакатаў: у будынку ДФР "праводзіліся вучэнні". У гэты ж дзень Віктар Бабарыка быў змешчаны ў СІЗА КДБ, дзе знаходзіцца да гэтага дня.

Віктар Бабарыка не прызнаў віны ў злачынствах, у якіх яго вінавацяць. Усе астатнія сем абвінавачаных віну прызналі.

«Справа аб паразе ў правах Віктара Бабарыкі» – прамова адваката палітвязня па «справе Белгазпрамбанка»

22 чэрвеня дзяржаўнае абвінавачанне запатрабавала максімальнае пакаранне для палітвязня Віктара Бабарыкі – 15 гадоў пазбаўлення волі.

«Не магу прызнаць злачынства, якога не рабіў», – Бабарыка выступіў з апошнім словам у судзе

У зале паседжанняў сабралася каля паўсотні чалавек, яны віталі Віктара Бабарыка жэстамі – "сарцэйкамі".

Крыніца: 14 гадоў калоніі — агучылі прысуд палітзняволенаму экс-банкіру Віктару Бабарыку