Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. 3 ліпеня працягваюцца затрыманні, ператрусы, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Брэст
У Брэсце 3 ліпеня былі затрыманыя Дзмітрый і Юлія Велясніцкія.
Столін
Таксама паведамляецца, што сёння каля 17 гадзін ў Століне быў затрыманы Павел Рабешка.
Па месцы жыхарства хлопца таксама правялі вобшук, у якім, па інфармацыі, прымалі ўдзел пяць супрацоўнікаў міліцыі. Быў канфіскаваны тэлефон, а самаго Паўла затрымалі і звезлі ў невядомым напрамку. Што стала падставай для прыезду супрацоўнікаў — пакуль невядома.
Мінск
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома пра затрыманне мінчука Івана Лобырава. На лецішча, дзе знаходзіўся мужчына, прыехалі супрацоўнікі ў масках, правялі ператрус без панятых і затрымалі мужчыну. У чым яго вінавацяць — невядома, бо нікога побач не было.