Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. 28 – 29 чэрвеня адбываюцца затрыманні, ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, працягваецца ціск на палітвязняў. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
У Менску 29 чэрвеня ў аэрапорце пасля апоўначы пры праходжанні пашпартнага кантролю на выезд з краіны, затрыманая даследчыца Таццяна Кузіна. Паспела паведаміць мужу, што яе затрымалі. Вядома, што Таццяна збіралася ляцець начным рэйсам у Тбілісі. Пазней стала вядома, што Кузіна затрыманая з сувязі з узбуджанай крымінальнай справай. Яе адвезлі ў ІЧУ на Акрэсціна.
Таццяна Кузіна - сябра Рады і сузаснавальніца школы маладых менеджэраў публічнага адміністравання Sympa, эксперт даследчага праекта bipart.
Магілёў
28 чэрвеня ў Ленінскі РАУС Магілёва запрасілі на гутарку мясцовага фатографа Аляксея Барысава. Супрацоўнік міліцыі Уладзімір Паўлаў азнаёміў яго са зменамі ў Законе аб масавых мерапрыемствах. Барысаў распісаўся і праз 15 хвілінаў сыйшоў.
Інфармацыя будзе дапаўняцца.
Крыніца: У Мінскім аэрапорце затрыманая даследчыца Таццяна Кузіна. Хроніка палітычнага пераследу 29 чэрвеня