У судзе Кастрычніцкага раёна горада Гродна 28 чэрвеня зноў аднавіўся судовы працэс у дачыненні да трох гарадзенак — 58-гадовай Алы і 32-гадовай Галіны Гарацкевіч (маці і дочкі), а таксама 32-гадовай Ганны Мароз (якая мае двух непаўнагадовых дзяцей). Працэс над імі пачынаўся 6 траўня, а таксама 14 чэрвеня, але быў перанесены праз сур'ёзную хваробу Алы Гарацкевіч — у жанчыны анкалогія. Менавіта таму яна знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе — астатнія абвінавачаныя пад вартай, у залу суда іх дастаўляюць пад канвоем. Судовае пасяджэнне 28 чэрвеня пачаў новы суддзя — Максім Галубовіч, ужо трэці па гэтай справе (раней суддзямі былі Дзмітрый Кедаль, а затым Віталь Лабоцкі). Дзяржабвінаваўцам выступае той жа Сяргей Петрашка. На судовым паседжанні 28 чэрвеня стала вядома, у якіх дзеяннях абвінавачваюць трох жанчын. Судзяць іх за падзеі 6 верасня 2020 года, калі, як піша "Гарадзенская Вясна", праходзіла мірная дэманстрацыя, але сілавікі распылялі газ і брутальна збівалі пратэстоўцаў. У гэты дзень, паводле абвінавачвання, Ала і Галіна Гарацкевіч, а таксама Ганна Мароз дзейнічалі паміж сабой "па папярэдняй змове" і парушалі грамадскі парадак.

Галіна Гарацкевіч і Ганна Мароз (злева ў клетцы) 28 чэрвеня
Галіна Гарацкевіч і Ганна Мароз (злева ў клетцы) 28 чэрвеня

Як?

Галіна, Ганна і Ала здзяйснялі дзеянні, "натхняючы сваімі паводзінамі навакольных з мэтай падахвочвання ў іх пачуцця, неабходнага для ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве".

Акрамя таго, усе жанчыны ўзяліся разам з іншымі людзьмі (крымінальная справа па іх выдзелена ў асобную вытворчасць) за рукі, выстраіліся ў шэраг і сталі сваім целам выштурхоўваць супрацоўнікаў міліцыі са свайго шляху. Гэта заахвоціла і іншых грамадзян да групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, тым самым “прычыніла гвалт”. Да гэтых групавых дзеянняў прывяло і тое, што жанчыны заклікалі іншых людзей да ўдзелу ў “несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, і гэта ў сваю чаргу “прычыніла фізічны боль супрацоўнікам, прызнаным у гэтай справе пацярпелымі.

Акрамя гэтага, жанчыны “пагражалі прымяненнем гвалту супрацоўнікам, а таксама замахваліся на грамадскі спакой і парушалі ўмовы адпачынку іншых грамадзян.

Слухачы, якія прыйшлі на суд да Алы і Галіны Гарацкевіч, а таксама Ганны Мароз
Слухачы, якія прыйшлі на суд да Алы і Галіны Гарацкевіч, а таксама Ганны Мароз

Затым жанчыны “па папярэдняй змове паўдзельнічалі ў масавым публічным шэсці да праспекта Янкі Купалы і гэтым перашкодзілі руху транспарту. Шкода выстаўленая ўсім тром жанчынам аднолькава — на агульную суму 79 беларускіх рублёў і 69 капеек, з іх:

Такім чынам, Ала, Галіна і Ганна абвінавачваюцца ў двух артыкулах КК РБ:

Усе жанчыны па абодвух артыкулах віны не прызналі. Ганна Мароз дадала, што па 342 артыкуле яна "не адмаўляе свайго удзелу, але віну не прызнае"

Пацярпелых па справе — 11 супрацоўнікаў. Ніхто на іх на паседжанне не з'явіўся. Дзяржаўны абвінаваўца і абарона абвінавачаных палічылі, што пацярпелыя павінны быць выкліканыя ў залу судовага паседжання. Усе яны “залегендзіраваныя”, як выказалася адна з абаронцаў, —  то бок мяркуецца іх удзел не ў зале судовага паседжання непасрэдна, а ў суседнім кабінеце, каб схаваць іх асобу.

Суддзя пагадзіўся з тым, што іх неабходна выклікаць, і адклаў судовую вытворчасць па справе да 9 ліпеня ў 10.45. На пытанне суддзі, ці зможа Ала Гарацкевіч паўдзельнічаць у паседжанні ў гэты дзень, жанчына адказала:

“Калі мяне не шпіталізуюць...

Ала Гарацкевіч каля будынка суда
Ала Гарацкевіч каля будынка суда

Крыніца: “Натхнялі сваім паводзінамі навакольных”. Стала вядома, у чым абвінавачваюць трох гарадзенак, суд над якімі пераносіўся двойчы