8 чэрвеня 2021 года быў апублікаваны Закон Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2021 года "Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці", якім унесеныя змены ў Крымінальны кодэкс. Праз дзесяць дзён пасля апублікавання ён часткова ўступіў у сілу, і цяпер у Беларусі з'явіліся не толькі нормы аб увядзенні і ўзмацненні адказнасці за рознага роду пратэстныя паводзіны, але і новыя правілы заліку тэрмінаў утрымання пад вартай.
Юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка пракаментаваў змены датычна заліку тэрміну ўтрымання пад вартай у тэрмін адбыцця пакарання і права асуджаных на яго пераразлік.
Якія правілы заліку будуць дзейнічаць? Па новых правілах адзін дзень утрымання пад вартай адпавядае:
Для іншых відаў пакарання, прызначанага судом, усё засталося па-ранейшаму. |
Ці пералічаць тэрмін тым, хто ўжо асуджаны? Па правілам арт. 9 Крымінальнага кодэкса, закон, які ліквідуе злачыннасць дзеі, што змякчае пакаранне ці іншым чынам паляпшае становішча асобы, якая ўчыніла злачынства, мае зваротную сілу, гэта значыць распаўсюджваецца на асобаў, якія ўчынілі адпаведнае дзеянне да ўступлення такога закона ў сілу, у тым ліку на асобаў, якія адбываюць пакаранне або адбылі пакаранне, але маюць судзімасць. Вызваленне ад пакарання, змякчэнне пакарання альбо іншае паляпшэнне становішча асуджанага з прычыны ўступлення ў сілу крымінальнага закона, які мае ў адпаведнасці з арт. 9 КК зваротную сілу, вырабляюцца судом, які пастанавіў прысуд, або судом па месцы адбыцця пакарання па заяве асуджанага альбо па прадстаўленні органа, які загадвае выкананнем пакарання, або назіральнай камісіі (арт. 402 КПК). Парадак разгляду заявы рэгулюецца арт. 402-2 КПК. По правилам ст. 9 Уголовного кодекса, закон, устраняющий преступность деяния, смягчающий наказание или иным образом улучшающий положение лица, совершившего преступление, имеет обратную силу, то есть распространяется на лиц, совершивших соответствующее деяние до вступления такого закона в силу, в том числе на лиц, отбывающих наказание или отбывших наказание, но имеющих судимость. Освобождение от наказания, смягчение наказания либо иное улучшение положения осужденного ввиду вступления в силу уголовного закона, имеющего в соответствии со статьей 9 УК Республики Беларусь обратную силу, производятся судом, постановившим приговор, или судом по месту отбывания наказания по заявлению осужденного либо по представлению органа, ведающего исполнением наказания, или наблюдательной комиссии (ст. 402 УПК). Порядок рассмотрения заявления регулируется ст. 402-2 УПК. |
Ці будзе скарочаны тэрмін, калі зняволены не звернецца ў суд самастойна? Будзе, калі правам на зварот у суд скарыстаецца хтосьці з пералічаных у арт. 402 КК. |
У які суд лепш звярнуцца? Па вопыце кампаніі па зніжэнні тэрмінаў пакарання ў сувязі са змякчэннем санкцый арт. 328 КК ("Вясна" дапамагала некаторым непаўналетнім асуджаным па гэтым артыкуле - заўв. рэд.), уяўляецца аптымальным варыянт звароту ў суд, які вынес прысуд. |
Ці будзе пералічаны тэрмін пазбаўлення волі, калі па прысудзе прызначана пазбаўленне волі ў ПК агульнага або ўзмоцненага рэжыму, а асуджаны ў працэсе адбыцця пакарання пераведзены на больш строгі рэжым або ў турму? У законе няма адказу на гэтае пытанне, але Павел Сапелка прапануе патрабаваць пераліку зыходзячы з таго, што справа пераглядаецца зыходзячы з сітуацыі існавання цяперашніх правілаў на момант вынясення прысуду. |
Ці ўключаецца ў тэрмін утрымання пад вартай тэрмін знаходжання ў ІЧУ? Так, знаходжанне ў ІЧУ у якасці затрыманага таксама ўключаецца ў паняцце "ўтрыманне пад вартай". |
Колькі трэба плаціць за падачу заявы? Выплата дзяржпошліны па такой катэгорыі спраў не прадугледжаная. |
Як абскарджваць пастанову суда? Пастанова абскарджанню і апратэставанню ў апеляцыйным парадку не падлягае, але можа быць абскарджана ў наглядным парадку. |
Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце на пошту "Вясны" - Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Крыніца: Запрацавалі новыя правілы заліку тэрміну знаходжання пад вартай у тэрмін адбыцця пакарання