Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Мінску быў затрыманы галоўны трэнер гандбольнага «Віцязя», актывіст SOS_BY Канстанцін Якаўлеў.

Як паведаміў Свабодзе Андрэй Краўчанка, машыну, у якой ехалі спартоўцы з сустрэчы Дзмітрыя Руто, на трасе М1 спынілі супрацоўнікі ДАІ. Адразу пад’ехалі супрацоўнікі АМАП, усіх вывелі з машыны, загадалі пакласьці тэлефоны на капот. Пасьля адразу затрымалі Канстанціна Якаўлева. Паводле спартоўцаў, гэта сплянаваная апэрацыя супраць Канстанціна, у якога мусіла адбыцца сёння адкрытая трэніроўка.

Кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП) Ігара Барысава 17 чэрвеня выклікаюць у Партызанскае раённае аддзяленне Следчага камітэта, піша "Наша Ніва". Прычына вельмі незвычайная — сведка па справе карыстання скрадзеным мабільным тэлефонам. Барысаў мяркуе, што гэта можа быць фармальнай нагодай запрасіць на гутарку, а размова пойдзе аб іншым.

Ігар Барысаў

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца. 

Крыніца: Затрыманні актывістаў працягваюцца. Палітычны пераслед 16 чэрвеня