Пасля выбараў заведзена больш за 2400 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. Спіс палітзняволеных павялічваецца амаль штодзённа. За час пратэстаў дасылаць лісты салідарнасці палітвязням і насіць перадачы затрыманым у ізалятары стала нашай штодзённасцю. Вынаходлівыя беларусы і беларускі прыдумалі шмат спосабаў падтрымкі тых, хто знаходзіцца за кратамі. Адпраўка тэлеграмы ў зняволенне з дому, грашовы перавод на турэмную краму праз інтэрнэт-банкінг, дапамога замовіць кнігі вязню з бібліятэкі СІЗА ці нават з бліжэйшай кніжнай крамы і многае іншае  «Вясна» сабрала магчымыя спосабы дапамогі палітычным зняволеным у карцінках. «Вясна» сабрала магчымыя спосабы дапамогі палітычным зняволеным у адным матэрыяле.

"Наша сіла — ў салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

Падпісвайся на «Вясну» ў тэлеграмефэйсбукуінстаграметвітарыукантакцеаднакласнікахютубе, каб аператыўна даведвацца пра тое, што адбываецца ў нашай краіне з грамадзянска-палітычнымі правамі беларусаў і беларусак.

Крыніца: Дайджэст па дапамозе палітвязням у карцінках Фота