У Судзе Цэнтральнага раёна Гомеля пачалі судзіць жыхара Рэчыцы Максіма Ялканава. Яго абвінавачваюць ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) па падзеях 10 жніўня. Пра гэта піша "Палесская Вясна".
Справу разглядае суддзя Сяргей Салоўскі. Дзяржаўны абвінаваўца – намесніца пракурора Ірына Курбацкая.
Максім Ялканаў знаходзіцца пад вартай з 9 сакавіка 2021 года.
Згодна з матэрыяламі справы Ялканаў 10 жніўня 2020 года, паддаўшыся публічным заклікам да дэструктыўнай дзейнасці, размешчаных на розных інтэрнэт-рэсурсах, заклікаў і схіліў да ўдзелу ў супрацьпраўных дзеяннях сваіх знаёмых: арганізаваў іх збор у колькасці больш за дзевяць чалавек у цэнтральнай частцы горада і арганізаваў паездку чатырох з іх у Гомель для актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках.
Абвінавачаны са знаёмымі прыехаў у Гомель каля 22 гадзін, яны накіраваліся ў бок плошчы Леніна, а праз 10 хвілін усіх іх затрымалі.
Максім Ялканаў прызнаў віну.
Інфармацыя будзе дапоўнена
Крыніца: Жыхара Рэчыцы судзяць за тое, што сабраў знаёмых і паехаў з імі ў Гомель 10 жніўня