27 траўня ў раённых судах Мінска разглядалі адміністрацыйныя справы ў дачыненні затрыманых за удзел у дваравых маршах, а таксама тых, хто размяшчаў "пратэстную сімволіку" ў вокнах сваіх кватэр.
Цярэнція Марыніча перазатрымалі ізноў і ў трэці раз запар асудзілі на 15 сутак арышту.
ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў адсочвае судовыя працэсы і збірае інфармацыю пра вынікі пасяджэнняў. Падрабязнасці з судоў у табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае".
*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.
Крыніца: 15 сутак трэці раз запар і штаф у 200 базавых. Як праходзяць суды па адміністрацыйных справах