На фота: слухачы прыйшлі на абвяшчэнне прысуду.Каля 20 чалавек не пусцілі ў залу. У судзе Ленінскага раёна Берасця 18 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 артыкула 339 - хуліганства, здзйсненае групай асоб) і падпал аўтапакрышак.

Справу разглядаў суддзя Семянчук.

Усяго па справе праходзіла дзесяць чалавек.

Ім ставяцца ў віну некалькі эпізодаў: вывешванне пудзілаў у розных месцах горада, закідванне яйкамі і камянямі апорнага пункту міліцыі, падпал ноччу на бязлюднай вуліцы аўтамабільных пакрышак, размаляваны кіёск "Табакерка". Усё гэта расцэнена як "злоснае хуліганства" (ч. 2 арт. 339 КК), "асабліва злоснае хуліганства" (ч. 3 арт. 339 КК). Таксама ставіцца ў віну злачынства па ч. 1 ст. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносінаў) за замыканне чыгуначных рэек металічнай дротам.

Суддзя Семянчук 18 траўня прызнаў усіх вінаватымі і вынес наступныя пакаранні:

Камбуль Яўген - 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму;

Сяргей Сіліч - 4 гады калоніі агульнага рэжыму;

Сілюк Максім - 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму;

Пыцель Максім - 3 гады калоніі агульнага рэжыму;

Сыраватка Вольга - 2 гады калоніі агульнага рэжыму;

Барынава Наталля - 1 год калёніі агульнага рэжыму;

Муратава Наталля - 1 год калёніі агульнага рэжыму;

Красоўскі Сяргей - 2 гады калоніі агульнага рэжыму;

Кацюбка Уладзімір - 1 год 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму;

Сілянок Марына - 1 год 6 месяцаў "хіміі".

За якія дзеянні іх прызналі вінаватымі:

Крыніца: Да 5 гадоў калоніі. Вынесены прысуд 10 берасцейцам па справе "пудзілаў-рэек"