Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Беларусаў і беларусак забіраюць з дома, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
У офіс TUT.by і журналістаў прыйшлі сілавікі
Як паведамляе сам TUT.BY, у офіс TUT.by прыйшлі сілавікі. Адразу некалькі рэдактараў TUT.BY паведамляюць пра тое, што да іх прыйшлі супрацоўнікі ДФР. У тым ліку да галоўнай рэдактаркі Марыны Золатавай. Таксама TUT.BY піша, што акрамя таго не адказваюць на званкі супрацоўнікі рэдакцыі, якія былі ў офісе.
Паведамляецца, што таксама прадстаўнікі ДФР прыйшлі ў офіс hoster. Гэта падцвердзіў сузаснавальнік партала Кірыл Валошын.
Дзверы рэдакцыі TUT.BY запячатаныя поліэтыленам, піша "Еўрарадыё".
Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.
Крыніца: Сілавікі прыйшлі да TUT.BY. Хроніка пераследу 18 траўня Фота