Дзяніс Урад. Фота з сацсетак Вярхоўны суд 14 траўня асудзіў палітзняволенага вайскоўца Дзяніса Урада да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за здраду дзяржаве. Таксама яго пазбавілі звання. Суд праходзіў у "закрытым" рэжыме.

 Прысуд уступіў у сілу з моманту абвяшчэння. Абскарджанню, апратэставанню ў апеляцыйным парадку не падлягае. 

Дзяніса Урада ўзгадвалі ў фільме АНТ "Манкурты". Яго вінавацілі ва "ўцечках інфармацыі".

Па інфармацыі праўладных СМІ, 14 сакавіка на дзяжурстве Дзяніс Урад сфатаграфаваў сакрэтны ліст ад міністра ўнутраных спраў міністру абароны і "адправіў польскаму тэлеграм-каналу". 

Дзянісу Ураду 29 гадоў, ён жанаты, ёсць дзіця. Родам капітан з Расонаў Віцебскай вобласці. Вучыўся ў Ваеннай акадэміі на факультэце сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, які скончыў у 2014 годзе.

Крыніца: Палітзняволенага капітана Генштаба Дзяніса Урада асудзілі да 18 гадоў калоніі