Дзмітрый Таратун і Дзіяна Казак. Фотакалаж з сацыяльных сетак Суд Партызанскага раёна г. Мінска пачынае 6 траўня разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні 37-гадовага Дзмітрыя Таратуна і яго 23-гадовай знаёмай Дзіяны Казак па ч. 2 артыкула 339 (злоснае хуліганства).

Справу разглядае суддзя Наталля Дзядкова. Дзяржабвінаваўца – пракурор Вароніч

Згодна з матэрыяламі справы Таратун і Казак у пачатку лютага 2021 года, у начны час, нанеслі на фасад будынка трансфарматарнай падстанцыі (ТП-1064) што знаходзіцца на вул. Стаханаўскай, каля дома 36а, фарбай малюнак грамадска-палітычнага зместу, чым прычынілі РУП "Мінскэнерга" маёмасную шкоду, паведамляе сайт Генпракуратуры.

Сума нанесеней шкоды мізэрная - 32 рублі 90 капеек.

“Дзейнічаючы крайне дзёрзка і нагла супрацьпаставіла сябе інтарэсам грамадства, здзейсніла наўмысныя дзеянні, якія груба парушылі грамадскі парадак”, - пазначана ў пастанове СК.

Абвінавачаныя сваю віну не прызналі, аднак не адмаўлялі той факт, што з выкарыстаннем балончыкаў з фарбай размалявалі фасад падстанцыі. Пры гэтым Таратун у той момант нібыта знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Прычыненую супрацьпраўнымі дзеяннямі ўрон кампенсаваны ў поўным аб'ёме.

У ходзе папярэдняга расследавання да Таратуна ўжылі ў якасці меры стрымання - падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах. Абвінавачваны парушыў яе ўмовы і схаваўся ад органа крымінальнага пераследу. Пасля яго затрымалі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і выдалі ў Рэспубліку Беларусь. Пасля чаго Дзмітрыя заключылі пад варту.

Абраную да Казак меру стрымання ў выглядзе асабістага паручыцельства пракурор, накіроўваючы справу ў суд, пакінуў без змены.

Будзе дапоўнена.

Крыніца: "Дзейнічаючы дзёрзка і нахабна...". Пачаўся суд за нанясенне малюнка на трансфарматарную будку