У судзе Заводскага раёна 5 траўня распачаўся суд над чатырма адміністратарамі тэлеграм-канала і чата “Кіроўцы 97”. Абвінавачаныя па справе – палітзняволеныя Дзяніс Гуцін, Ганна Вішняк, Вікторыя Кульша, а таксама Таццяна Шкробат, якая не знаходзіцца пад вартай.
Іх вінавацяць па ч. 1 і ч. 2 арткула 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя групавых дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак і падрыхтоўка альбо навучанне такой дзейнасці). Згодна з тэкстам абвінавачвання, усе яны, дзейнічаючы ў злачыннай змове, наўмысна заклікалі да масавых беспарадкаў, блакаванняў дарог у сувязі з незадаволенасцю ўладай і фальсіфікацыяй выбараў.
Ячшэ да пачатку працэсу суд зрабілі закрытым. Прычыны, па якіх было прынята такое рашэнне, на дадзены момант праваабаронцам невядомы.
На першым пасяджэнні прайшоў допыт абвінавачаных. Вядома, што Ганна Вішняк і Таццяна Шкробат адмовіліся даваць паказанні і паведамілі, што не згодныя з прад’яўленымі ім абвінавачваннямі.
Палітвязні Дзяніс Гуцін, Ганна Вішняк і Вікторыя Кульша былі затрыманы ў перыяд з верасня па лістапад 2020 года. Да суда яны знаходзіліся пад вартай у СІЗА №1. У сакавіку тэлеграм-канал "Кіроўцы 97" быў прызнаны экстрэмісцкім.
Крыніца: Адміністратараў тэлеграм-каналу "Кіроўцы 97" судзяць у закрытым рэжыме