У Мінску 27 красавіка па адміністрацыйных справах судзілі затрыманых напярэдадні - увечары гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у цэнтр горада былі сцягнутыя сілавікі і спецтранспарт. Міліцыянты выбарачна спынялі мінакоў, правяралі іх пашпартныя дадзеныя і змесціва заплечнікаў ды сумак. Па горадзе адбываліся кропкавыя затрыманні.
Позна ўвечары прайшлі суды і ў Жодзіне, дзе ўчора было затрымана 20 чалавек у прыватнай сауне.
ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў адсочвае судовыя працэсы і збірае інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў. Падрабязнасці ў табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае".
*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.
Крыніца: Каля 20 чалавек суды адправілі "на суткі" Дапоўнена