Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Грамадзянаў забіраюць з дома, безпадстаўна затрымліваюць затрымліваюць, адбываюцца вобшукі і допыты. Журналістаў выклікаюць на допыт у Следчы камітэт. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Магілёў

Магілёўскага журналіста Уладзіміра Лапцэвіча 29 красавіка выклікалі ў Следчы камітэт, паведамляе Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".  Паводле слоў  Лапцэвіча, следчы ўпраўлення СК па Магілёўскай вобласці Андрэй Шацько патлумачыў яму, што выклікаюць у якасці сведкі “па справе Бухеля”, маючы, відаць, на ўвазе крымінальную справу супраць Праваабарончага цэнтра "Вясна".

Уладзімір Лапцэвіч. Фота mspring.online

Журналіст Аляксандр Буракоў-старэйшы паведаміў службе маніторынгу ГА “БАЖ”, што ўчора атрымаў паведамленне з падаткавай інспекцыі Ленінскага раёна Магілёва. Падаткавікі патрабуюць ад журналіста цягам месяца прадаставіць тлумачэнні, чаму ў яго атрымалася перавышэнне расходаў над даходамі на працягу шасці гадоў — з 2011 па 2016 гг.

Аляксандр Буракоў, які працуе ў якасці фрылансера, рэгулярна справаздачыўся ў падаткавай інспекцыі пра свае грашовыя даходы. Паводле журналіста, зараз падаткавікі, падлічыўшы выдаткі, чамусьці вырашылі, што ў далёкіх ужо 2011–2016 гг. ён перавысіў свае расходы над даходамі на 6311,01 рублёў.

Мінск

У Мінску ў рамках крымінальнай справы затрымалі 24-гадовага супрацоўніка БДУ Уладзіслава Аўласава. Ён асістэнт кафедры дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.

Адвакату паведамілі, што Уладзіслава затрымалі для допыту ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па артыкуле 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Яе завялі на хлопца пасля 1 лістапада — тады пасля маршу ў Курапаты больш за 200 чалавек сталі фігурантамі крымінальнай справы, піша "Наша Ніва".

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: Допыт па "справе Бухеля", падатковыя праверкі: хроніка палітычныга пераследу 28 красавіка Дапоўнена