Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Грамадзянаў забіраюць з дома, затрымліваюць на дваравых маршах,  адбываюцца вобшукі і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Да вядомага баскетбаліста зборнай Беларусі Аляксандра Куля прыйшла міліцыя. Цяпер спартсмен не адказвае на званкі. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Алена.

Аляксандр Куль.
Аляксандр Куль.

Аляксандр быў адным з першых падпісантаў ліста спартоўцаў супраць гвалту і за сумленныя выбары.

Сузаснавальніку анлайн-часопіса KYKY і інтэрнэт-газеты The Village Belarus Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы, паведаміла яго жонка Надзея Зелянкова на сваёй старонцы ў сацсетцы.

Старшыня партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук з учорашняга дня не выходзіць на сувязь. Недасяжны яго асабісты тэлефон, а таксама тэлефон офіса партыі.

Нагадаем, учора ў мінскі офіс партыі ламіліся невядомыя, паведамляў тэлеграм-канал Еўрарадыё. Кучук знаходзіўся там адзін і не мог выйсці.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: Затрымалі спартоўца, знік старшыня партыі “Зялёныя”: хроніка палітычныга пераследу 27 красавіка