Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу за 22 красавіка: па-ранейшаму,  затрымліваюць за бел-чырвона-белую сімволіку, адбываюцца вобшукі і допыты, выносяцца папярэджанні і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Стала вядомае імя чацвёртай арыштаванай па справе «замаху на Лукашэнку», піша "Наша Ніва".

21 красавіка КДБ заявіла, што па справе «замаху на Лукашэнку і дзяржперавароту» затрыманыя чатыры чалавекі. Раней вядома было толькі пра трох — Юрася Зянковіча, Аляксандра Фядуту і Рыгора Кастусёва. Імя чацвёртага фігуранта КДБ не назвала.

«Наша Ніва» дазналася, што гаворка, хутчэй за ўсё, вядзецца пра 43-гадовую Вольгу Галубовіч. Раней яна займалася справамі мінскага офіса Юрася Зянковіча, які дапамагаў людзям з міграцыяй у ЗША.

Гародня

Сёння раніцай у Горадні затрымалі фатографа Валера Юдзіна.

«Хацелі, каб ён ехаў сваім аўтамабілем. Мяркую, усё праз БЧБ-сцяжок, які ў ёй знаходзіцца», — кажа жонка Юдзіна, журналістка Аксана Сівадзедава.

Валер Юдзін да нядаўніх часоў працаваў фатографам у часопісе «Твой горад Гродна», выданне якога цяпер прыпынілася, паведамляе тг-канал “Белсат”.

Бабруйск

У Бабруйску сёння ўзбудзілі крымінальную справу ў дачыненні да 46-гадовага жыхара горада. Яго затрымалі і змясцілі ў ІЧУ. Як паведаміла прэс-служба Магілёўскага упраўлення ўнутраных спраў, затрыманы абвінавачваецца ў абразе супрацоўніка міліцыі.

2021-04-22-12_00_59-bobruiczanin-oskorbi
Скрыншот з відэа Малілёўскага УУС.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Крыніца: Новыя крыміналкі і затрыманні: хроніка палітычнага пераследу 22 красавіка Дапоўнена