Праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова ўжо восьмы месяц знаходзіцца ў СІЗА-1. Звестак пра яе мала – з-за інфармацыйнай блакады. Але праваабаронца Таццяна-Гацура Яворская тыдзень правяла з Марфай у адной камеры! Гэта стала скарбніцай інфармацыі пра Марфу.  У 20-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" распытваем у Таццяны, як жа там Марфа? У выпуску пачуем: “Пазітыўны, прынцыповы чалавечак, я не ведаю, чым яе можна прабіць, — сказала Таццяна Гацура-Яворская пра Марфу, — Мне б вельмі хацелася пазнаёміцца з ёй на волі: не ў статусе палітвязня, а ў статусе свабоднага чалавека”. 

Слухайце выпуск падкаста таксама на  SoundСloud.

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі! 

А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз мабільны тэлефон.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Падрабязней пра дзейнасць Марфы Рабковай можна пачуць у 16-м выпуску падкаста:

Голас Марфы. Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай

Праваабаронца "Вясны" Марыя Рабкова ўжо тры месяцы знаходзіцца ў СІЗА№1 (Мінск, вуліца Валадарскага). Тым часам Марфу чакаюць яе муж Вадзім Жаромскі, валанцёры (Марфа каардынавала Валанцёрскую службу "Вясны"), а таксама многія беларускі і беларусы. Чакаюць яе і каты — Марфа сама была валанцёркай у каціным прытулку

Крыніца: Як там Марфа? Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай – у падкасце “Вясна прыйдзе” Аўдыё