Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу за 21 красавіка: затрыманні за бел-чырвона белую сімволіку, вобшукі, папярэджанні і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Мінск
Да лідара метал-гурта Gods Tower Лэслі Найфа (Уладзіслава Наважылава) прыйшлі са Следчага камітэту.
Папярэдне, як паведамляе тэлеграм-канал BY_kulture яму можа пагражаць крымінальная справа за абразлівы каментар у Facebook.
У Мінску затрыманая топ-менеджэр ў IT кампаніі і бізнес аналітык Людміла Сініла. Па інфармацыі сяброў - забралі з працы за вывешаны на балконе сцяг.
Праваабаронцам таксама паведамляюць пра затрыманне Алега і Аляксея Севярына, а таксама Міхаіла Янчыка.
Інфармацыя будзе дапаўняцца.