У судзе Савецкага раёна Мінска была разгледжаная крымінальная справа, узбуджаная супраць майстры будаўніча-мантажных работ Івана Цагалкі. Яму было прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да міліцыі) і па 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Крымінальная справа тычылася падзей 13 верасня, калі ў Мінску праходзіла акцыя пратэсту "Марш герояў" і частка пратэстоўцаў дайшла да Драздоў, дзе адбыліся затрыманні. Пасля акцыі была ўзбуджаная крымінальная справа, адным з фігурантаў якога і стаў Цагалка. Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла. Бок абвінавачвання прадстаўляў памочнік пракурора Раманенка Д. І. грамадзянскі пазоўнік – Зінавенка. Абаронца – Грыцук. Пацярпелымі па справе былі прызнаныя 7 супрацоўнікаў АМАПа. "Вясна" з дапамогай валанцёраў вяла маніторынг судовых пасяджэнняў.

cegalka.jpg
Іван Цагалка. Фота з сац. сетак

Абвінавачванне

На першым пасяджэнні па справе пракурор агучыў абвінавачванне, прад'яўленае Івану Цагалку. Згодна з ім 13 верасня з 15.00 да 17.00 Цагалка ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на ўчастку ад Нямігі да ст. м. Пушкінскай, блакаваў дарогі, перашкаджаў працы аптэк, салонаў і прадпрыемстваў, якія былі на шляху руху, парушаў спакой грамадзян. Потым, з 17.40-18.30, у раёне вуліцу Ціхай, адчуваючы азлобленасць у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, ударыў адзін раз нагой па службовым аўтамабілі і тым самым пашкодзіў капот. Затым ён нанёс па два ўдары супрацоўнікам АМАП Папову і Назараву, якія не пацягнулі расстройства іх здароўя.

Іван прызнаў віну толькі ў тым, што неспадзявана ўдарыў па аўтамабілі. Па ўсіх астатніх эпізодах не прызнаў.

Версія абвінавачанага

На другім пасяджэнні Іван даў паказанні. Па яго словах, у той дзень ён сустрэўся з сябрам у бары, затым яны пайшлі гуляць і шмат размаўлялі. Абмяркоўвалі працу і дзяўчат, яны апынуліся ў натоўпе людзей і, занятыя размовай, дайшлі да стэлы, а затым і да Пушкінскай. Яны пачулі заклікі ісці да дома Лідзіі і Шэймана, ім стала цікава, і яны пайшлі. На судзе Цагалка сказаў, што ў той момант не разумеў, пра каго гаворка, толькі пазней зразумеў. Ужо на вуліцы Ціхай да натоўпу людзей, дзе ён з сябрам знаходзіўся, пад'ехаў мікрааўтобус з сілавікамі. Цагалка пачуў з натоўпу крыкі "Бандыты!", а затым пачуўся шум гранат і грукат ад стрэлаў. Па яго словах, у той момант ён вельмі моцна спалохаўся. Знаходзячыся ў натоўпе, ён страціў раўнавагу і ненаўмысна адштурхнуўся нагой ад буса, каб не ўпасці. Менавіта з-за гэтага ўтварылася ўвагнутасць на бусе. Пры гэтым кошт рамонту (больш за 400 рублёў) быў пакрыты Іванам яшчэ да суда.

Іван адмаўляў, што ён нанёс удары амапаўцам, а таксама тое, што ў яго ў руках былі якія-небудзь прадметы. Затрыманне адбылося ў лічаныя секунды: рукі заламалі, паклалі на зямлю, завялі ў бус, а затым у аўтазак. Іван распавёў, што пры затрыманні яго білі: пашкодзілі нос, наносілі ўдары па галаве, а таксама запісалі на відэа, якое затым паказалі па госТВ.

Цагалко распавёў, што падчас запісу відэа ў ГУУС супрацоўнікі міліцыі фактычна прымушалі яго казаць тое, што ім трэба, пагражалі збіць, калі будзе нешта не так. Калі ён казаў няправільна, то відэа пераздымалі.

Што на судзе казалі сем амапаўцаў, прызнаных пацярпелымі?

Таксама на працэсе ў якасці сведак выступілі прадстаўнікі некалькіх устаноў, каля якіх 13 верасня праходзіла шэсце: цырульняў, крам, салонаў, аптэк, якія ў той дзень зачыняліся, хоць павінны былі быць адчыненыя. Ніхто са сведкаў прэтэнзій не прад'явіў за выключэннем ТАА "Грын фітнес "(трэнажорная зала "F1 fitness") на праспекце Пераможцаў. Паводле пісьмовых паказанняў іх прадстаўнікоў, з-за ўсіх нядзельных акцый пратэсту яны панеслі шкоду ў 48000 рублёў, так як кліенты не маглі да іх даехаць.

Прадстаўнік "Мінсктранса" на судзе агучыў суму нанесенай шкоды ў памеры больш за 30 тысяч рублёў.

tsagalka_sud.jpg
На пасяджэнні 13 красавіка

Спрэчкі

Дзяржабвінаваўца палічыў віну Цагалкі даказанай і запрасіў яго пакараць трыма гадамі калоніі агульнага рэжыму. Адвакат упэўнены, што абставіны былі кваліфікаваныя няправільна. Іван не блакаваў дарогі, толькі ну вуліцы Ціхай выйшаў на праязную частку, а там грамадскі транспарт не ходзіць. Таксама ён не мог перашкаджаць працы устаноў, проста рухаючыся па тратуары. Адвакат падкрэсліў, што Цагалко раней не быў судзімы і да адміністрацыйнай адказнасці па парушэнні грамадскага парадку да таго дня не прыцягваўся (пасля затрымання яго асудзілі па артыкуле 23.34 КаАП), суму на рамонт аўто кампенсаваў у поўным аб'ёме. Акрамя таго, адвакат звярнуў увагу, што абвінавачванне трымаецца толькі на паказаннях Назарава і Папова, якія ў іх блыталіся (у колькасці удараў і чым яны былі нанесеныя), і прасіў вызваліць Цагалку з-пад варты.

15 красавіка суддзя Сяргей Шаціла абвясціў прысуд па справе. Івана Цагалку прызналі вінаватым і прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён абавязаны выплаціць па 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды супрацоўнікам АМАП Папову і Назараву. Пазоў "Мінсктранса" будзе разглядацца асобна ў парадку грамадзянскага судаводства.

Крыніца: Тры гады калоніі атрымаў Іван Цагалка, які ўдарыў міліцэйскае аўто на акцыі пратэсту ў Драздах Відэа