Суд Чыгуначнага раёна Гомеля. У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 13 красавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на сябраў ініцыятыўнай групы кандыдаткі Святланы Ціханоўскай.

У дачыненні да палітвязняў Таццяны Канеўскай, Юрыя Уласава, Дзмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна ўзбуджаныя крымінальныя справы па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках) і па артыкуле 292 Крымінальнага кодэксу - «захоп будынкаў», а  Юрый Уласаў дадаткова абвінавачваецца ў «публічнай абразе прадстаўніка ўлады» (частка 1 артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу).

Справу разглядае суддзя Аляксей Хлышчанкоў. 

Сёння, 13 красавіка, зноўку ніхто з групы падтрымкі палітзняволеных Юрыя Уласава, Аляксандра Шабаліна, Дзмітрыя Івашкова і Таццяны Канеўскай не змаглі патрапіць на чарговае судовае пасяджэнне.

Пусцілі толькі 4 сваякоў і аднаго сябра кагосці з абвінавачваемых.

Такім чынам, у вялікай залі быў толькі канвой і 5 наведвальнікаў. Сведкаў і сваякоў некалькі разоў правяралі, прымушалі здаваць у камеру захоўвання гуказапісваючыя прылады. Хаця па законе любы чалавек можа рабіць аўдыёзапіс адкрытага, судовага працэсу.

Гомель: Пачаўся суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай

На пачатку працэсу Юрый Уласаў заявіў адвод суддзі Хлышчанкову. Суддзя яго адхіліў. Сваякі абвінавачваемых кажуць, што і суддзя, і пракурор кажуць вельмі ціха, так што немагчыма нічога расчуць. Нават пасля іх просьбы казаць гучней, сітуацыя не палепшылася.

Будзе дапоўнена.

Крыніца: Суд па справе сябраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай у Гомелі працягваецца, практычна без наведвальнікаў