Аляксей Ліпень пасля прысуду. Фота Белсат У судзе Заводскага раёна г. Мінска 13 красавіка быў агучаны прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксея Ліпеня. Мужчыну абвінавачвалі па двух артыкулах крымінальнага кодэкса: арт. 369 – публічная абраза прадстаўніка ўлады, і арт. 364 – пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка АУС.

Суддзя Алег Каляда палічыў віну Аляксея Ліпеня даказанай і асудзіў мужчыну на пяць гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама абвінавачаны абавязаны сплаціць кампенсацыю нанесенай маральнай шкоды пацярпелым супрацоўнікам міліцыі ў памеры 5500 рублёў.

Да ўступлення прысуду ў сілу Аляксей Ліпень быў вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе і належныя паводзіны. 

Нагадаем, паводле абвінавачвання, Аляксей Ліпень неаднаразова, выкарыстоўваючы розныя нікнэймы, у тым ліку «савецкі малы», пакідаў абразлівыя каментары пад фота супрацоўнікаў міліцыі ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» ў перыяд з 29 кастрычніка па 18 снежня 2020 года. Сваімі дзеяннямі ён прынізіў гонар і годнасць супрацоўнікаў міліцыі як прадстаўнікоў улады і як людзей, а таксама падарваў аўтарытэт дзяржаўнай улады.

Таксама абвінавачваны размяшчаў каментары нібыта з пагрозамі ў адрас шасці міліцыянтаў, яны прызнаныя пацярпелымі паводле арт. 364 КК. 

Па справе праходзіла больш за 10 пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі.

За абразлівыя каментары і пагрозы ў адрас міліцыянтаў пракурор запрасіў 5 гадоў "хіміі"

Паводле абвінавачвання, Аляксей Ліпень неаднаразова, выкарыстоўваючы розныя нікнэймы, у тым ліку «савецкі малы», пакідаў абразлівыя каментары пад фота супрацоўнікаў міліцыі ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» ў перыяд з 29 кастрычніка па 18 снежня 2020 года.

Крыніца: Аляксея Ліпеня асудзілі на 5 гадоў "хіміі" і вызвалілі ў залі суда