Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу 13 красавіка: затрыманні, выклікі на допыты, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Затрыманне зяця старшыні БНФ
У Шклове 13 красавіка затрымалі Дзмітрыя Антончыка — зяця старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва, паведаміла праваабарончая група Mayday. Прычына затрымання пакуль невядомая.
Як сказала яго жонка, Дзмітрыя спынілі супрацоўнікі ДАІ і адвезлі ў мясцовы РАУС, паведаміў «Магілёўскі рэгіён».
Напярэдадні вечарам у Шклове затрымалі самога Рыгора Кастусёва. Яго адвезлі ў мінскі ізалятар КДБ.
Прымусовая прывад у суд фермера з Ганцавіч
Як паведамляе гомельская "Вясна", да фермера з Пакалюбічаў Юрыя Ганцэвіча прыехалі міліцыянты каб прымусова даставіць яго у суд Чыгуначнага раёну. Туды яго выклікалі ў якасці сведкі па справе аб абразе ДАІшнікаў Юрыем Уласавым у лістападзе 2019. Учора Ганцэвіч патэлефанаваў у суд і паведаміў, што не прыдзе, але па яго прыехалі міліцыянты.
Інфармацыя будзе дапаўняцца
Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?