Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу 10 красавіка: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Мінск
Праваабарончаму цэнтру "Вясна" стала вядома, што ўвечары 9 красавіка быў затрыманы Максім Махнач па вуліцы Захарава.
Дома быў затрыманы 25-гадовы Юры Бандарэнка. У яго кватэры адбыўся вобшук у межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК. Мужчыну змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.
Таксама паведамляецца пра затрыманне Дзмітрыя Лянчэўскага. Яму патэлефанавалі супрацоўнікі ДАІ і папрасілі выйсці да аўтамабіля, нібыта ён неправільна запаркаваны. Пасля гэтага адвезлі ў Фрунзенскае РУУС, дзе склалі пратакол. У цяперашні час мужчына змешчаны на Акрэсціна.
Паведамляюць, што 10 красавіка супрацоўнікі міліцыі ходзяць па кватэрах у мікрараёне Чыжоўка і затрымліваюць людзей. Прозвішчы затрыманых высвятляюцца.
Наваполацк
Увечары 9 красавіка ў Наваполацку быў затрыманы Аляксандр Кухаронак.
Інфармацыя будзе дапаўняцца