Ціск на польскую меншасць у Беларусі працягваецца. Следам за ператрусамі і затрыманнямі прадстаўнікоў Саюза палякаў у Брэсцкай і Гарадзенскай абласцях у межах крымінальнай справы за рэабілітацыю нацызма (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса) ўлады пачалі праверку ўстаноў, дзе вывучаецца польская мова і культура. Так, 29 сакавіка ў Смаргоні дырэктарцы школы вывучэння польскай мовы Вользе Будай раённая пракуратура даслала ліст, у якім просіць прадставіць звесткі аб тых, хто навучаўся ці навучаеццы ў дадзены момант у школу (спісы асобаў, анкетныя дадзеныя, копіі плацёжных дакументаў). 

"Мы рашуча асуджаем такога кшталту захады ў дачыненні да прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меньшасці. Арышты лідараў польскай супольнасці па надуманых, палітычна ангажаваных і афарбаваных у прапагандысцкім сталінскім стылі крымінальных справах. Праверкі ў польскіх школах і культурніцкіх цэнтрах, зборы персанальных дадзеных грамадзян, у тым ліку непаўнагадовых, якія вывучаюць польскую мову. Выстаўленне Польшчы як нібыта краіны ворага, агрэсара ў дзяржаўнай прапагандзе і стварэнне вобраза ўнутранага ворага з прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меньшасці з'яўляецца вельмі небяспечнай тэндэнцыяй", - адзначыў праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч.

Што адбываецца вакол Саюза палякаў у Беларусі? Храналогія

Крыніца: "Вельмі небяспечная тэндэнцыя". Ціск на польскую меншасць у Беларусі працягваецца