Аляксандр Патаповіч перад пачаткам судовага працэсу. У судзе Ваўкавыскага раёна 29 сакавіка нарэшце вынесены прысуд  па крымінальнай справе Аляксандра Патаповіча, якога вінавацілі па арт. 364 КК РБ (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Справу разглядаў суддзя Леанард Дзіўнель.

Пацярпелыя – Уладзімір Буйніцкі і Алег Вікторка.

Патаповіча абвінавачвалі у тым, што 9-га жніўня пасля 23.00 ён паспрабаваў наехаць аўтамабілем на двух супрацоўнікаў ваўкавыскай міліцыі з мэтай перашкодзіць іх працы падчас несанкцыянаванага мерапрыемства, а таксама, каб адпомсціць.

Справа Патаповіча: суд вырашыў паўтарыць следчы эксперымент

Патаповіча абвінавачваюць у тым, што 9-га жніўня пасля 23.00 ён паспрабаваў наехаць аўтамабілем на двух супрацоўнікаў ваўкавыскай міліцыі з мэтай перашкодзіць іх працы падчас несанкцыянаванага мерапрыемства, а таксама, каб адпомсціць.

 17 снежня 2020 года суддзя вырашыў паўтарыць следчы эксперымент, каб пераканацца, што абвінавачваемага правільна апазналі сведкі ў прыцемках.

Сёння суд аднавіўся. Абмяркоўвалі следчы эксперымент. Дапыталі супрацоўнікаў крамы з нагоды асвятлення тэрыторыі, а таксама начальніка Ваўкавыскага РАСК з нагоды другога следчага эксперыменту.

Пракурор запрасіў для Патаповіча тры гады пазбаўлення волі.

Суддзя Дзіўнель агучыў прысуд: два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Крыніца: Доўгая ваўкавыская справа завяршылася: Патаповічу - два з паловай гады "хіміі"