Ілюстрацыйнае фота з відэа МУС. У судзе Маскоўскага раёна Берасця 29 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы за развешванне пудзілаў (манекенаў) у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 КК - хуліганства, здзйсненае групай асоб).

Абвінавачваюцца жыхары Берасця Андрэй Колас і палітычна зняволеныя Вольга Завадская ды Юлія Бодак.

Вольгу Завадскую затрымалі 17 студзеня, а Юлію Бодак 18 лютага. Да суда яны знаходзіліся пад хатнім арыштам.

zavadskaja-bodak-1.jpg
Вольга Завадская і Юлія Бодак.

Справу разглядае суддзя Іна Клышпач.

Следчыя лічаць, што берасцейцы самастойна вырабілі пудзілы з надпісамі «АМАП», «МЕНТ» і «Хлус», пасля чаго 21 кастрычніка ў абласным цэнтры павесілі іх на дрэвах і агароджы пуцеправода «Заходні абход».

Так, Так, 35 - гадовы мужчына дома з пакетаў зрабіў манекен супрацоўніка міліцыі, да якога прымацаваў лісты паперы з адпаведнымі надпісамі. Затым на вяроўцы прывязаў яго да дрэва на адной з вуліц абласнога цэнтра, імітуючы павешанне. Яшчэ два такія ж манекены вырабілі 35-гадовая жанчына і яе 27-гадовая знаёмая па просьбе першага фігуранта і перадалі яму. Ён і чацвёра яго знаёмых па перапісцы ў інтэрнэце ўвечары 22 кастрычніка гэтыя манекены звесілі на вяроўках з пуцеправодаў у Брэсце.

Будзе дапоўнена.

Крыніца: Берасце: Пачаўся суд за развешванне манекенаў амапаўцаў