Кацярына Барысевіч. Фота: TUT.BY Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 сакавіка працягвае сачыць за грамадска-палітычнымі падзеямі ў Беларусі і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: прэвентыўныя затрыманні перад Днём Волі, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Журналістку TUT.BY Кацярыну Барысевіч перавялі з СІЗА на Валадарскага ў турму Жодзіна, паведамляе тэлеграм-канал Беларускай асацыяцыі жарналістаў.

Пра перавод стала вядома пасля спробы пакінуць на Валадарскага перадачу для Кацярыны. Яе не ўзялі.

Напярэдадні 25 сакавіка ў Мазыры адбываюцца ператрусы адразу ў некалькіх чалавек. Пакуль праваабаронцам вядома, што сілавікі прыйшлі да  Валянціны Кулыба і Мікалая Карасёва. Канфіскаваныя электронныя прылады.

Такасама ператрус адбываецца ў працаўніка Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Ігара Шуканава.

Учора, 22 сакавіка, ўласны карэспандэнт «Газеты Слонімскай» у Мастах Язэп Палубятка пайшоў па позве на допыт у міліцыю на 11 гадзін. Дамоў у гэты дзень ён не вярнуўся, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

«Іосіф пайшоў у міліцыю на 11 гадзін, а ўжо ў 12 прыехала міліцыя з ператрусам. Паказалі санкцыю пракурора», – распавяла жонка Язэпа Ларыса Васільеўна.

Пад час ператрусу з міліцыянерамі былі двое панятых. Яны паглядзелі паперы, кнігі, часопісы. Забралі сістэмны блок камп’ютара, мабільны тэлефон, які журналіст пакінуў дома, сканер, фотаапарат. Верагодна Палубятку чакае адміністрацыйны суд.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: Ператрусы ў Мазыры і Мастах: палітычны пераслед у Беларусі 23 сакавіка