Сёння чарговае судовае пасяджэнне па справе палітзняволенага кіроўцы аўтадома "Страна для жизни" Аляксандра Арановіча, якога вінавацяць па ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 13 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, праходзіць не ў судзе Ленінскага раёна Гродна, а ў будынку абласнога суда Гродна. Як стала вядома, гэта звязана з тэхнічнымі магчымасцямі допыту ў якасці сведак праз Skype іншых фігурантаў "справы Ціханоўскага", якія цяпер знаходзяцца ў следчых ізалятарах. Гаворка ідзе пра асуджанага па ч. 1 арт. 342 і арт. 369 КК на тры гады калоніі блогера і аўтара "Слуцк для жыцця". Справу разглядае суддзя Алена Пятрова. Маніторынг суда ажыццяўляе праваабаронца Раман Юргель. Адразу ў судзе па відэаканферэнцыі са следчай турмы №8 Жодзіна дапыталі асуджанага палітвязня Уладзіміра Няронскага. Ён адмовіўся ад дачы подпісы як сведка. Яго допыт праходзіць у форме адказаў на пытанні пракурора Дзяніса Корды. Аднак на многія пытанні ён адмаўляецца адказваць, карыстаючыся сваім правам не сведчыць супраць сябе. Уладзімір распавядае, што займаўся асвятленнем сітуацыі ў краіне праз канал "Слуцк для жизни". Няронскі адказвае яму, што пазнаёміўся з Аляксандрам Арановічам 4 траўня 2020 года ў Мазыры, калі ён здымаў стрым для свайго ютуб-канала "Слуцк для жизни". На пытанні пракурора, ён адказвае, што 5 траўня ён ездзіў за стырном аўтадома ў Магілёў, але з кім ехаў – не памятае. Пракурор працягвае задаваць удакладняючыя пытанні, на што Няронскі адрэагаваў: "Дык вы пытаецеся пра Ціханоўскага ці Арановіча?" Таксама ён параіў пракурору паглядзець яго справу – там усё напісана. Няронскі распавядае, што ў гасцініцы ночылі Ціханоўскі і Арановіч, а пасля начоўкі Аляксандр з'ехаў на іншай машыне.
"Дык вы пытаецеся пра Ціханоўскага ці Арановіча?"
Паміж пытаннямі пракурора Няронскі ўстаўляе: "У Беларусі суда няма, закона няма! Не палохайце мяне турмой! Усе [адказы на пытанні пракурора] у маёй крымінальнай справе".
Пракурора цікавіць, у што быў апрануты Арановіч падчас паездак і ці браў ён вопратку ў Ціханоўскага. Няронскі не памятае гэтага. Уладзімір распавядае, што не бачыў Арановіча на сустрэчы з падпісчыкам у Магілёве.
Да допыту прыступіла абаронца Арановіча. Яна пытаецца, што рабіў Арановіч у Мазыры. Уладзімір распавядае:
"Я здымаў стрым з бацькамі дзяцей-інвалідаў. Арановіч падышоў толькі павітацца. У Магілёве таксама яго мімаходам бачыў".
Да трох гадоў калоніі асудзілі аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага
"Следчы скарыстаўся маім станам, каб напісаць такія паказанні"
На судзе абвясцілі пратаколы допыту Няронскага ад 14 чэрвеня для ліквідацыі супярэчнасцяў. Нагадаем, што на сваім судзе Уладзімір і ягоная жонка патлумачылі паказанні падчас гэтага допыту яго нестабільным эмацыйным станам у сувязі з месяцам бесперапынных "сутак" і навіной пра тое, што на лецішчы ў Сяргея Ціханоўскага пасля трэцяга ператрусу знайшлі 900 тысяч даляраў. На гэтым допыце Няронскі казаў, што ён не падтрымліваў Ціханоўскага па многіх пытаннях і стаўленні да ўлады, што Ціханоўскі выкарыстаў яго, што ён "адбыў 40 сутак арышту, у яго 4 дзяцей, ён хварэе і гатовы супрацоўнічаць са следствам". На допыце ён распавядаў пра сумесныя паездкі каманды па розных гарадах (Ваўкавыск, Брэст, Магілёў, Калінкавічы і іншыя), пры гэтым адзначаючы, што Ціханоўскі грошай не плаціў яму. Там жа ён казаў, што Ціханоўскі яму не давяраў.
Пракурор пасля абвяшчэння пратаколу спытаў: "Няронскі, вы пацвярджаеце гэтыя паказанні?" Палітвязень адказвае:
"Напісана нармальна, але пасля здзекаў, адседкі ў 40 дзён, следчы скарыстаўся маім станам, каб напісаць такія паказанні".
Пракурор абвясціў у судзе яшчэ адзін пратакол допыту ад 16 чэрвеня, дзе Няронскі распавядае пра запланаваны "анты-парад" у Бабруйску 9 траўня:
"Сяргей яе спланаваць і анансаваў у сетках. Я толькі за рулём павінен быў ехаць, сігналіць. Ніякіх планаў не было. Пра прыезд Ціханоўскага ў "Страну для жизни" пісаў".
На допыце ў яго пыталіся, якую рэвалюцыю яны спрабавалі рабіць, на што Няронскі адказваў: "Ніякую, проста эмацыйны я быў, узбудзіўся".
На судзе агучылі змест праслуханых мабільных размоў Няронскага з іншымі абанентамі, дзе гучаць такія фразы: "Мы нічога не рабілі, гэта была свабода слова", "Сустрэча людзей у падтрымку акцыі "Беларусь 12. Стоп"», «Міліцыя абшуквала автодом некалькі разоў. Я нічога не ведаю, але міліцыя за намі ездзіла, спыняла і абшуквала", "Я дзеля грошай у "Страна для жизни" не ішоў" і іншыя.
Суд працягваецца, інфармацыя дапаўняецца.
Ператрусы па "справе Ціханоўскага" санкцыянаваў намеснік Генпракурора. Працягваецца суд над кіроўцам аўтадома "Страна для жизни"