У судзе Ленінскага раёна Гродна 18 сакавіка пачаліся спрэчкі бакоў па справе чатырох чалавек, якіх абвінавачваюць у гвалце над супрацоўнікамі АМАП на акцыі пратэсту 27 верасня (па арт. 364 Крымінальнага кодэкса). На лаве падсудных - Міхаіл Юдзін, Вадзім Хіжнякоў, Сяргей Яфімовіч (жыхары Гародні) і Андрэй Севяртока (з Мастоў). Севяртоку таксама абвінаваюць па ч. 1 арт. 413 КК (Уцёкі з-пад варты).  Згодна з выстаўленымі абвінавачваннямі, на прыпынку грамадскага транспарту «Усход» 27 верасня Севертока наўмысна нанёс супрацоўніцы АМАП Заяц адзін удар кулаком у галаву, адзін — нагой па правай назе. У гэты час Яфімавіч наўмысна кінуў у Заяц неўсталяваны прадмет, які трапіў у вобласць грудзей. Пасля чаго Юдзін наўмысна нанёс амапаўцу Башко адзін удар нагой па целе, адзін рукой па руцэ, і два — рукой у вобласць галавы. Адначасова з гэтым Хіжнякоў наўмысна кінуў у Башко неўсталяваны прадмет, выкарыстоўваючы яго ў якасці прылады злачынства.

seviartoka_mus.jpg
Адзін з абвінавачаных - Андрэй Севяртока

Віну трое абвінавачаных не прызналі, Севертока прызнаў часткова. Абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай. Пацярпелыя амапаўцы заявілі грамадзянскія пазовы аб кампенсацыі кожнаму 2000 рублёў.

Што адыблося 27 верасня? Версіі абвінавачаных:

Да шасці гадоў турмы за кінутую шклянку. У Гародні працягнуўся суд за гвалт над АМАПаўцамі

Гарадзенцу Міхаілу Яфімавічу пагражае да шасці гадоў турмы за папяровую шкляначку, якую ён кінуў падчас мірнай акцыі пратэсту 27 верасня і трапіў у супрацоўніцу АМАП.

На пасяджэнні 18 сакавіка пракурор Сяргей Пятрашка запрасіў пакаранне для чатырох гарадзенцаў. Міхаіла Яфімовіча і Вадзіма Хіжнякова ён прапанаваў пакараць 2,5 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Міхаіла Юдзіна - 4 гадамі, Андрэя Севертоку - 5,5 гадамі.

У гэты дзень выступіў у спрэчках адвакат Міхаіла Яфімовіча. Абаронца паказаў на працэсуальныя парушэнні, як на этапе следства, так і ў судовым даследаванні, на незаконнасць узбуджэння крымінальнай справы, прызнання падазраваным і здзяйснення ўсіх дзеянняў Яфімовіча ў гэтым статусе. Ён казаў пра недапушчальнасць пісьмовых доказаў і недакладнасць паказанняў пацярпелых супрацоўнікаў АМАПа і сведкаў з міліцыі. Адвакат прасіў апраўдаць падабароннага за недаказанасцю яго ўдзелу ў здзяйсненні злачынства.

Судовыя спрэчкі з удзелам адвакатаў астатніх абвінавачаных адбудуцца 24 сакавіка ў 10.30.

Крыніца: Да 5,5 гадоў калоніі. У Гродне пракурор запрасіў пакаранне чатыром чалавекам за гвалт над амапаўцамі