Ад імя Праваабарончага цэнтру “Вясна” працягваюць рассылацца фэйкавыя лісты на англійскай мове на электронныя адрасы еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў еўрапейскіх краін. Першы такі ліст быў разасланы 19 лютага. У ім значылася, што “Вясна” нібыта сур’езна заклапочана ростам парушэнняў правоў грамадзян на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў у шэрагу еўрапейскіх краінаў, адсутнасцю рэакцыі на гэта з боку міжнародных праваабарончых арганізацый і нібыта заклікае правесці расследванне такіх парушэнняў. У дадатку змяшчалася 28 фота, відавочна, спампаваных з адкрытых крыніцаў у інтэрнэце.
Яшчэ два ліста з аналагічным зместам рассылаліся 4 і 16 сакавіка. Апошні ліст быў дасланы на 98 электронных адрасоў і ўтрымліваў яшчэ больш фотаздымкаў. Усе яны былі дасланы з пошты Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., якая ніколі не належыла “Вясне”.
ПЦ “Вясна” зноў заяўляе, што не мае дачынення да дадзеных лістоў і расцэньвае іх як правакацыю ў дачыненні да арганізацыі. Нагадваем, што ўсе актуальныя кантакты “Вясны” знаходзяцца на адпаведнай старонцы афіцыйнага сайта і ў сацыяльных сетках.
Фэйкавы ліст ад імя "Вясны" быў дасланы на адрасы еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў
Крыніца: Ад імя "Вясны" пацягваюць рассылацца фэйкавыя лісты да еўрапейскіх парламентарыяў і абмасадараў