Зміцер Афанасенка. Фота: TUT.BY Сёння раніцай у прыватным доме вядомага музыкі і аўтарэстаўратара Змітра Афанасенкі, а таксама ў кватэры ягоных бацькоў адбываюцца ператрусы.

Як стала вядома праваабаронцам, нейкі Дзяркач напісаў данос на братоў Афанасенкаў, якія, маўляў, са штабу БНФ і ў гаражы вырабляюць бомбу. Падрабязнасці высвятляюцца.

17 сакавіка на допыты ў якасці сведкаў выкліканыя праваабаронцы Леанід Свецік у Віцебску, Уладзімір Малей і Маргарыта Вялічкіна ў Брэсце, Сяржук Лацінскі ў Бабруйску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Будзе дапоўнена.

Крыніца: Серада пачынаецца з ператрусаў і допытаў: прыйшлі да Зміцера Афанасенкі