Ілюстрацыйнае фота. Мінск, 9 жніўня. Крыніца: t.me/Photographers_against Праваабаронцы "Вясны" ў суботу 13 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, ператрусы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Сёння раніцай у Мінску на вуліцы Мірашнічэнка былі затрыманыя некалькі чалавек. Сярод іх:

Астроўская Таццяна Сяргееўна,

Чорнагрэбель Аксана Алегаўна,

Сымановіч Сяргей,

Кірпічова Таццяна.

Правяраецца таксама інфармацыя пра затрыманне ў раёне вуліцы Мельнікайтэ каля 8 гадзін раніцы некалькіх чалавек з б-ч-б сімволікай. Прынамся паведамляецца, што іх даставілі ў Цэнтральны РУУС.

Пазней "Наша Ніва" паведаміла падрабязнасці. На вуліцы Мірашнічэнка было затрымана пяцёра жанчын 25—40 гадоў за ўлёткі. Трое з іх раней затрымліваліся за ўдзел у маршах.

Яшчэ пяць чалавек затрымалі насупраць будынка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, якое яны пікетавалі. Чацвёра з Маскоўскага раёна сталіцы, пяты прыехаў на акцыю з Дзяржынскага раёна, раней ён затрымліваўся за ўдзел у Маршы.

Лізавета Ганчарова.
Лізавета Ганчарова.

У другой палове дня ў Менску затрымалі мастачку Лізавету Ганчарову.

аведамляюць, што Лізавету затрымалі разам з татам, піша @by_culture

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: Затрыманні ў Мінску і іншыя факты палітычнага пераследу 13 сакавіка Дапоўнена