Ілюстрацыйнае фота. Мінск, 9 жніўня. Крыніца: t.me/Photographers_against Праваабаронцы "Вясны" ў суботу 13 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, ператрусы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Сёння раніцай у Мінску на вуліцы Мірашнічэнка былі затрыманыя некалькі чалавек. Сярод іх:

Дзямідава Алена Алегаўна,

Астроўская Таццяна Сяргееўна,

Чорнагрэбель Аксана Алегаўна,

Сымановіч Сяргей.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: Затрыманні ў Мінску і іншыя факты палітычнага пераследу 13 сакавіка