У судзе Маскоўскага раёна Брэста 10 сакавіка агучылі прысуд па справе аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 10 жніўня на вуліцах абласнога цэнтра. Суддзя Вера Філонік асудзіла адразу дзевяць чалавек на тэрміны ад 3 да 4,5 гады калоніі — менавіта такое пакаранне прасілі пракуроры. Сярод асуджаных — палітзняволеныя бацька і сын, таксіст, студэнт, школьнік і іншыя. На абвяшчэнне прысуду па беспарадкаў не патрапіла каля 20 чалавек. Пацярпелымі па справе прызнаныя 29 чалавек, большасць з іх – міліцыянты, шкоду ацанілі ў 27 тысяч беларускіх рублёў.  Як піша тэлеграм-канал брэсцкай "Вясны", суддзя палітчыла, што віна ўсіх абвінавачаных ва ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса даказаная і прызначыла наступныя тэрміны:

Брэст 10 жніўня. Фота: Белта
Брэст 10 жніўня. Фота: Белта

Двое з фігурантаў справы — непаўналетнія, да суда яны знаходзіліся пад наглядам.  Семь абвінавачаных знаходзіліся пад вартай. Дзесятая абінавачаная — Віталія Бандарэнка, якая не з'яўлялася на судовыя працэсы, бо дзяўчына з'ехала за мяжу. Але да прысуда, 27 лютага, яна вярнулася назад, і 1 сакавіка была затрыманая. Яе змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а затым перавялі ў СІЗА-7 да суда. Праваабаронцы прызналі яе палітычнай зняволенай.

Віну з дзевяці цалкам не прызнаў ніхто. Большасць прызнаюць сябе вінаватымі часткова: "Прысутнічаў, удзельнічаў, але нікому не прычыняў гвалту, пагромаў не здзяйсняў".

У чым іх абвінавацілі?

Згодна з абвінавачваннем 10 жніўня 2020 года падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства ў цэнтры Брэста – на вуліцах Савецкай і Нафтавай, бульварах Шаўчэнкі і Касманаўтаў, праспекце Машэрава — «груба парушылі грамадскі парадак і здзейснілі пагромы. Пасля чаго ўжылі гвалт — нанеслі супрацоўнікам міліцыі ўдары рукамі і нагамі, рознымі прадметамі. У ход для гэтага ішлі дошкі, палкі, вулічныя скрыні для смецця, фрагменты лавак, тратуарнай пліткі і асфальту, бутэлькі, камяні, металічныя балты, ёмістасці з фарбай, піратэхнічныя вырабы. Затым абвінавачаныя наўмысна знішчылі і пашкодзілі транспартныя сродкі і іншае маёмасць, якое належала АУС, фізічным і юрыдычным асобам».

Агульная сума прычыненай шкоды, згодна з матэрыяламі справы, перавысіла 27 тысяч беларускіх рублёў. Прычыненая злачынствам шкода да суда не была кампенсаваная – пракуратура прад'явіла пазоў да абвінавачаных аб яго спагнанні ў салідарным парадку.

Па абвінавачванні, супрацоўніку органаў унутраных спраў прычыненыя цялесныя пашкоджанні ў выглядзе двух ран у галіне першага пальца правай пэндзля, якія адносяцца да катэгорыі лёгкіх цялесных пашкоджанняў, і нанесеныя пабоі. Яшчэ ў аднаго супрацоўніка сарвалі рацыю і адарвалі пагонаў, а ўсяго больш чым 25 міліцыянтам нанесеныя пабоі.

Ад 3 да 4,5 гады калоніі. У Брэсце запрасілі тэрміны для дзевяці чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня

У судзе Маскоўскага раёна Брэста працягваецца працэс па справе аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 10 жніўня на вуліцах абласнога цэнтра. На лаве падсудных — адразу дзевяць чалавек: бацька і сын, таксіст, студэнт, школьнік і іншыя.

"Камяні ў нас кідалі як па камандзе": што кажуць міліцыянты ў судзе па сутыкненнях у Брэсце 10 жніўня

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 17 лютага працягваецца працэс па абвінавачванні дзевяці чалавек у актыўным удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 10 жніўня на вуліцах абласнога цэнтра.

Больш за 20 пацярпелых міліцыянтаў. У Брэсце за масавыя беспарадкі 10 жніўня судзяць адразу дзевяць чалавек

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Брэста пачаўся разгляд крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадаках) за выбарчыя пратэсты 10 жніўня. На лаве падсудных — адразу дзесяць чалавек: бацька і сын, таксіст, студэнт, школьнік і іншыя. Справу разглядае суддзя Вера Філонік. "Вясна" назірае за гэтай крымінальнай справай і распавядае яе падрабязнасці.

«Масавыя беспарадкі» на дзве гадзіны. Што вядома пра крымінальную справу за 10 жніўня ў Брэсце?

Праваабаронцам "Вясны" вядома, што фігурантамі крымінальных справаў за 10 жніўня ўжо сталі каля 30 чалавек. Што здарылася ў той вечар у Брэсце, што вядома пра крымінальную справу за 10-е жніўня, як вядомы спартсмен Брэста Дзяніс Марусевіч і студэнт Ілля Мігно сталі фігурантамі гэтай справы — чытайце ў матэрыяле "Вясны".

  

Крыніца: У Брэсце на 3-4,5 гады калоніі асудзілі дзевяць чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня